Свет33

Трамп заявіў, што калі прайграе, не будзе балатавацца ў 2028 годзе

«Не. Я думаю, на гэтым будзе ўсё», — сказаў ён.

Фота: Evan Vucci / AP

Экс-прэзідэнт і кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп сказаў у нядзелю, што ў выпадку паразы на лістападаўскіх выбарах больш не будзе балатавацца ў прэзідэнты, піша Бі-бі-сі.

Вядучая тэлепраграмы Full Measure на Sinclair Broadcast Group TV спытала яго ў інтэрв'ю, ці збіраецца ён у 2028 годзе распачаць новую спробу вярнуцца ў прэзідэнты, калі ў лістападзе прайграе Камале Харыс.

«Не. Я думаю, на гэтым будзе ўсё. Я зусім не бачу [сябе зноў кандыдатам]», — сказаў 78-гадовы Трамп, але дадаў: «Спадзяюся, мы выступім вельмі паспяхова».

У ЗША па законе чалавек не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны, так што і ў выпадку перамогі Трамп таксама не зможа зноў балатавацца ў 2028 годзе.

Раней Трамп вельмі рэдка казаў пра магчымасць паразы на выбарах — ён амаль заўсёды ў прамовах перад сваімі прыхільнікамі і ў допісах у сацсетках упэўнена заяўляў аб будучай перамозе.

Але за апошнія чатыры дні ён ужо двойчы дапусціў магчымасць таго, што прайграе.

Каментары3

  • свой
    23.09.2024
    Мала шансаў у Дональда. Той раз яму дапаглі пуцінскія хакеры, бо было электроннае галасаванне.
  • Імя
    23.09.2024
    Паводле полаў (асабліва як выкінуць тыя ад прапагандыстаў), мае добрыя шанцы на перамогу: https://www.realclearpolling.com/latest-polls
  • Ботам
    24.09.2024
    Імя, Хлусня расійскага бота, але тут яна пракаціць. Там перавага Трампа толькі ў канкрэтных рэсспубліканскіх штатах, якая была і будзе. Ў цэлым па краіне Харыс амаль па ўсіх апросах упэўнена перамагае. https://www.realclearpolling.com/polls/president/general/2024/trump-vs-harris

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя2

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску85

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя2

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць