Свет1717

Расійскі вайсковы карабель адкрыў агонь па нарвежскім судне ў Арктыцы

Расійскі вайсковы карабель запатрабаваў ад нарвежскага рыбалоўнага судна пакінуць раён у Паўночным Ледавітым акіяне, а калі яно гэтага не зрабіла, адкрыў папераджальны агонь. Пра гэта расказаў выданню Politico капітан пацярпелага судна Эйстэйн Ортэн, піша The Moscow Times.

Карабель ВМФ РФ «Адмірал Леўчанка». Фота: Neill Rush (CC BY-SA 3.0)

Паводле слоў Эйстэйна Ортэна, ён разам са сваёй камандай з пяці чалавек сутыкнуўся з вялікім супрацьлодкавым караблём ВМФ РФ «Адмірал Леўчанка» 12 верасня.

«Мяне выклікалі па радыё: «Гэта расійскі вайсковы карабель, вам трэба пакінуць гэты раён». Я адказаў, што пра гэта не можа быць і гаворкі», — пераказаў Ортэн дыялог.

Пасля гэтага 163-метровы вайсковы карабель накіраваўся да 15-метровай рыбалоўнай лодкі, трубячы ў гудок і робячы папераджальны стрэл, які выбухнуў у вадзе каля нарвежскага судна.

«Гэта быў магутны выбух, нашу лодку трэсла», — сказаў Ортэн, дадаўшы, што яны хутка адплылі на бяспечную адлегласць.

Прадстаўнік Аб'яднанага штаба Узброеных сіл Нарвегіі пацвердзіў, што паміж расійскім вайсковым караблём і нарвежскім рыбалоўным суднам адбыліся перамовы па радыё, але папераджальны стрэл не быў зафіксаваны.

Інцыдэнт адбыўся ў выключнай эканамічнай зоне Нарвегіі ў Баранцавым моры, якое падзеленае паміж Нарвегіяй і Расіяй. Да гэтага расійскія вайскоўцы праводзілі ў нарвежскай эканамічнай зоне вучэнні і запускалі ракеты, што выклікала гнеў у мясцовых рыбакоў.

Каментары17

  • ганьба
    24.09.2024
    расейцы толька і могуць, што рыбакоў пужаць?
  • Офисным Ботам
    24.09.2024
    Ну шо там НАТА? Утерли сопли и продолжают выражать озабоченность? Хотя после убийства росийской ракетой двух поляков это можно сказать мирный инцидент. Не зафиксировали они предупреждающего выстрела. Смех.
  • Жвір
    24.09.2024
    Дык гэта парушэньне міжнароднага заканадаўства. Без дазволу ваеннаму флоту нельга знаходзіцца ў межах EEZ іншай дзяржавы зь іншай мэтай, як толькі мірны транзыт, і тым больш паводзіць сябе там па-гаспадарску. Трэба інфармаваць улады ў адпаведнасьці з прадпісанай формай справаздачы. Гэта тычыцца й грамадзянскіх суднаў. А ўжо нейкая эканамічная дзейнасьць, ці вучэньні, патрабуюць адпаведных дамоваў, ліцэнзіяў і дтп.
    Але ж Пуцін некалі казаў, што мядзьведзь у тайзе не пытаецца дазволу... Адсюль выснова, што спыніць яго можна толькі добрай рагацінай...

    Ёсьць адзін пазытыўны момант у тым здарэньні. Захад, і асабліва даўн Шольц, меркавана зробяцца больш згаворлівымі, што да ўзбраеньня Ўкраіны й дазволу ёй ужываць заходнюю зброю па тэрыторыі агрэсара без абмежаваньняў... Так, гэты выпадак павінны ацьвярозіць тугадумаў у сталіцах заходніх дзяржаваў.

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць