Грамадства55

Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША наведаў Мінск і абмеркаваў вызваленне палітвязняў

Беларусь на днях наведваў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША. У Мінску ў яго ў тым ліку адбыліся сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў. Афіцыйных паведамленняў пра гэта не было, піша Белсат.

Пасольства ЗША ў Мінску. Фота: Diego Torriani / Google Maps

15 кастрычніка амбасада ЗША арганізавала ў Менску невялікі прыём для прадстаўнікоў іншых замежных прадстаўніцтваў у сувязі з візітам у Беларусь чыноўніка дзяржаўнага дэпартамента ЗША Кевіна Дойла. Дойл не з'яўляецца высокапастаўленым прадстаўніком Дзяржаўнага дэпартамента, і яго візіт прэзентаваўся як досыць руцінная справа (афіцыйных паведамленняў пра візіт наогул не было).

Разам з тым чыноўнікі з Вашынгтона вельмі рэдка наведваюць Мінск, таму гэты факт усё ж такі звяртае на сябе ўвагу.

Паводле звестак «Белсата», Кевін Дойл разам з часовым павераным ЗША Пітэрам Каўфманам меў сустрэчу з прадстаўнікамі МЗС Беларусі, на якой у тым ліку абмяркоўваўся лёс палітвязняў. 

«Дзяржаўны дэпартамент падтрымлівае афіцыйныя кантакты з Міністэрствам замежных спраў Беларусі, каб гарантаваць, што мы можам ажыццяўляць звычайную дыпламатычную камунікацыю і абараняць нацыянальныя інтарэсы ЗША ад імя грамадзян ЗША», — паведаміла «Белсату» Колін Сміт, супрацоўніца па сувязях з грамадскасцю аддзела па справах Беларусі амбасады ЗША ў Літве.

Каментары5

  • ёсць (ў ААН) anti- каланіяльнае заканадаўства на гэты конт
    18.10.2024
    пытанне былой (Беларускай) Смаленская губерні трэба вырашаць ў ААН, ёсць (ў ААН) anti- каланіяльнае заканадаўства на гэты конт, вось чым трэба Паз'няку да Офісам ўсім нашым займацца .
  • Ганьба
    18.10.2024
    Як, нават не параіўся з Офісам Нацыянальнай Ліларкі?
  • Жв
    18.10.2024
    Напэўна размаўлялі пра вызваленьне Зянковіча...

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць