Культура

У Мінску выйшаў грунтоўны слоўнік псеўданімаў Янкі Саламевіча

У выдавецтве «Тэхналогія» выйшла новае выданне слоўніка Янкі Саламевіча, які змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячаў ад XVI да канца XX стагоддзя.

«А ў нас новае грандыёзнае выданне! Гэтая кніга можа стаць не толькі шыкоўным падарункам на памяць, але і дасканалай крыніцай ведаў. Слоўнік Янкі Саламевіча змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячаў ад XVI да канца XX стагоддзя. Ён ахоплівае ўсе публікацыі на беларускай мове, у тым ліку выданні нашай дыяспары, а таксама публікацыі на польскай і рускай мовах, якія выходзілі ў Беларусі», — паведаміла выдавецтва ў фэйсбуку.

Слоўнік прапануецца літаратуразнаўцам, гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам ВНУ, студэнтам, настаўнікам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца багатай паэтычнай спадчынай беларускага народа.

Над выданнем Янка Саламевіч, што памёр у 2012 годзе, працаваў усё сваё жыццё. Першае выданне «Слоўніка беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў XVI-XX стст.» выйшла ў 1983 годзе. 

Потым ён засеў за дапрацоўку, пашырыўшы ў некалькі разоў.

Аб'ём новай кнігі — 703 старонкі, кошт — 55 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць