Грамадства66

Лукашэнка адпомсціў Дуду за адмову фатаграфавацца

Канал прэс-службы Лукашэнкі вырашыў звярнуцца да помсты.

Фота: «Пул першага»

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда напярэдадні адмовіўся ўдзельнічаць у «сямейным фота» лідараў, якія прыехалі на кліматычны саміт у Баку. Прычынай стаў удзел у фатаграфаванні Лукашэнкі.

Канал «Пул першага» вырашыў абыграць гэты момант і апублікаваў фота «помсты» палітыка польскаму лідару. Выглядае гэта на ўзроўні пачатковай школы.

На здымку бачна, што падчас выступу Дуды на саміце Лукашэнка размаўляе з прэзідэнтам Гвінеі-Бісау Амару Сісоку Эмбала.

@nashaniva Лукашэнка адпомсціў Дуду за адмову фатаграфавацца #лукашенко #дуда #беларусь #польша #польшча #минск #варшава #саммит #климат #собрание #политика #новости #навіны ♬ Downtown Nonsense - Mark Fabian & Alexander Smith & George King & RK Masters

«У момант выступу зніклага з family-фота Дуды… Не, ну без крыўд — калі яшчэ пагутарыць з прэзідэнтам Гвінеі-Бісау… так, каб тры хвіліны з карысцю», — так падпісана фатаграфія.

Дарэчы, Дуда не ўпершыню адмовіўся ўдзельнічаць у сумесным фота з Лукашэнкам. Летась на аналагічным кліматычным саміце ад «сямейнага фота» разам з ім адмовіліся таксама прэзідэнты Літвы і Латвіі.

Каментары6

  • даведка
    13.11.2024
    Лукашенко будет ли общаться с президентом Экваториальной Гвинеи и его сестрой?
  • Бабка Наташа
    13.11.2024
    Подпись и сюжет фотографии в стиле бабской мести и на уровне детсадовского кривляния, а не пресс-службы руководителя страны. Какой руководитель такой и пресс-секретарь
  • ХВ
    13.11.2024
    И где тут месть Дуде? Если это какая-то месть, то разве что самим себе.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць