Свет33

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся

Пратэсты ў Сухуме (Абхазія) пачаліся супраць расійска-абхазскага інвестыцыйнага пагаднення. Людзі закідалі паліцыю бутэлькамі і яйкамі і прарваліся да парламента.

Пратэстоўцы ў Абхазіі займаюць парламент. Скрын відэа «Эха Казказа»

Пасля таго, як пратэстоўцы ўварваліся ў парламент, пачаліся перамовы ўладаў і апазіцыі. Прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі Аслан Бжанія знаходзіўся ў Сухумі, але ў той час, калі людзі занялі будынак, у яго працоўным кабінеце было пуста.

Аб'яднаная апазіцыя і грамадскія арганізацыі стварылі Каардынацыйную раду па выхадзе з палітычнага крызісу, паведамляе мясцовае выданне «Рэспубліка».

Народ не разыходзіцца, з усёй Абхазіі людзі прыбываюць да комплексу ўрадавых будынкаў, якія занялі пратэстоўцы.

Пратэстоўцы патрабуюць афіцыйнай адстаўкі Аслана Бжанія. Апазіцыя прапануе, каб на час да наступных выбараў абавязкі прэзідэнта выконваў спікер Парламента Лаша Ашуба або кампрамісная фігура, якая задаволіць і Бжанію.

Сам Бжанія абвясціў, што не збіраецца сыходзіць у адстаўку.

«Падзеі сённяшняга дня ў чарговы раз паставілі нашу рэспубліку перад вялікімі праблемамі. Кіраўніцтва Абхазіі: прэзідэнт Абхазіі, віцэ-прэзідэнт Абхазіі, прэм'ер-міністр, члены ўрада знаходзяцца на месцах у Абхазіі і будуць знаходзіцца на месцах і будуць працаваць далей. Прасіў бы вас на правакацыі не паддавацца, я тут, у Абхазіі, і будзем працаваць далей. Мы будзем прыкладаць намаганні па ліквідацыі наступстваў гэтых падзей. Дзякую за падтрымку і за службу ўсіх грамадзянскіх і ўсіх людзей у пагонах», — прыводзіць яго словы «Эха Каўказа».

Аднак на фоне пратэстаў адміністрацыя прэзідэнта рыхтуе дакумент аб адкліканні з парламента інвестыцыйнага пагаднення з Расіяй, каб супакоіць абстаноўку.

Каментары3

  • Ых
    15.11.2024
    Еще один синепал.
  • .
    15.11.2024
    Абхазія непрадбачліва ўляпалася аб дапамогу Расеі ў свой час, таму малаверагодна, што канфлікт вырашыцца толькі воляй мясцовых, нажаль.
    Добрай дапамогі ад імперый не бывае, будуць прымушаць плаціць сваёй зямлёй, пасля ўвогуле сваім існаваннем.
  • адзін сцэнар
    16.11.2024
    і яшчэ адна каадынацыйная рада

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць