Свет11

У Вялікабрытаніі зафіксавалі палёты неапазнаных дронаў над вайсковымі базамі, якія выкарыстоўваюць ЗША

Над базамі Каралеўскіх ВПС у Сафалку і Норфалку былі заўважаныя беспілотнікі, але ВПС ЗША не ведаюць, чые яны былі. 

Папераджальныя надпісы, прымацаваныя да агароджы базы ВПС Лейкенхіт, Вялікабрытанія. Фота: Mark Kerrison / In Pictures via Getty Images

Інцыдэнты адбыліся паміж 20 і 22 лістапада над трыма базамі ў Вялікабрытаніі. Узброеныя сілы ЗША, якія выкарыстоўваюць гэтыя базы, заявілі, што на дадзеным этапе незразумела, ці варта лічыць беспілотнікі варожымі, піша The Guardian.

Там таксама адмовіўся каментаваць, ці выкарыстоўваліся якія-небудзь механізмы абароны ад дронаў.

«Мы можам пацвердзіць, што малыя беспілотныя лятальныя апараты былі заўважаны зблізку і над авіябазамі. Іх колькасць вар'іравалася, яны адрозніваліся па памеры і канструкцыі», — распавёў прадстаўнік ВПС ЗША ў Еўропе.

«Мы сур'ёзна ўспрымаем пагрозы і падтрымліваем жорсткія меры на абарончых аб'ектах. Гэта ўключае ў сябе магчымасці бяспекі супраць беспілотнікаў», — дадалі ў Мінабароны Вялікабрытаніі. 

Больш там каментаваць адмовіліся з меркаванняў бяспекі. 

Каментары1

  • Шольц
    24.11.2024
    Пазбягайце эскалацыі!

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі7

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць