Грамадства

Выйшла новая кніга пра Алеся Бяляцкага

У Беластоку выйшла з друку новая кніга, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму. Выданне называецца «За беларускае жыццё…» і прымеркаванае да 10 снежня — Дня сусветнай дэклярацыі правоў чалавека і другой гадавіны прызнання Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму, піша радыё «Рацыя».

Выданне стала магчымым дзякуючы супольнай працы трох беластоцкіх структураў: радыё «Рацыя», тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» і Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь.

Змест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім з цыклу «Вочы ў вочы», якія гучалі на радыё «Рацыя», успаміны Алеся Бяляцкага пра музей Максіма Багдановіча, якія таксама друкаваліся на сайце радыё «Рацыя», інтэрв’ю Алеся Бяляцкага, якія гучалі на гэтым радыё, нобелеўская прамова, якую зачытвала жонка лаўрэата Наталля Пінчук, апошняе слова Бяляцкага на палітычным карным працэсе і ягоныя лісты з савецкага войска, якія друкуюцца ўпершыню.

Выданне багата аформленае рэдкімі фотаздымкамі розных гадоў, некаторыя з якіх публікуюцца ўпершыню.

Алесь Бяляцкі з маці Нінай
Алесь Бяляцкі з бацькам Віктарам
Каля помніка Максіму Багдановічу ў Ялце
У савецкім войску
Разгон «Дзядоў» у Мінску, 1988 год
Шлюб з Наталляй Пінчук, 1987 год
З сынам, бацькам і сястрой

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць