Свет

У ЗША знайшлі 12 касет з нявыдадзенымі запісамі Майкла Джэксана

Знаходка ў Каліфорніі — добрая навіна для прыхільнікаў Майкла Джэксана. На закінутым складзе знайшлі 12 касет з нявыдадзенымі запісамі караля поп-музыкі, паведамляе The Hollywood Reporter.

Майкл Джэксан. Фота: Getty Image

Калекцыя была знойдзена на закінутым складзе ў даліне Сан-Фернанда, які раней належаў музычнаму прадзюсару і спеваку Браяну Лорану. Пра знаходку паведаміў жыхар штата Каліфорнія, былы паліцэйскі Грэг Масгроўв, які даведаўся пра склад ад свайго знаёмага, што набыў памяшканне.

«Я наведаў усе фанацкія сайты. Ходзяць чуткі, што некаторыя з гэтых песень пратачыліся ў сеціва. Пара з іх нават пабачыла свет», — адзначае ён.

Запісы датуюцца перыядам з 1989 па 1991 год, калі Джэксан працаваў над матэрыялам для свайго альбома Dangerous (1991). Усяго на плёнках 15 трэкаў, 12 з якіх цалкам завершаныя.

Адной з самых захапляльных знаходак з'яўляецца песня Don't Believe It («Не вер гэтаму»), якая, верагодна, з'яўляецца адказам на чуткі пра спевака, якія распаўсюджваліся ў СМІ ў 1990-х.

Таксама сярод трэкаў — кампазіцыя Truth on Youth, на якой Джэксан чытае рэп разам з выканаўцам LL Cool J. Назвы некаторых іншых песень: Seven Digits, Son of Thriller, All The Truth You Need, Man In Black, Canʼt Come Back.

На адну з плёнак трапіў запіс гутаркі Джэксана і, як мяркуецца, Лорана.

«Я слухаю гэта, і ў мяне мурашкі па скуры, таму што ніхто ніколі гэтага не чуў, − прызнаецца Масгроўв. — Пачуць, як Майкл Джэксан у рэчаіснасці размаўляе і жартуе, было вельмі крута».

Масгроўв спрабаваў прапанаваць знойдзеныя касеты ўладальнікам аўтарскіх правоў на музыку Джэксана, аднак, паводле яго слоў, яны адмовіліся ад пакупкі.

У афіцыйным лісце, які сям'я Джэксанаў дала былому паліцэйскаму, гаворыцца, што спадчыннікі не прэтэндуюць на касеты. Але пры гэтым яны далі зразумець, што любы ўладальнік плёнак не зможа атрымаць аўтарскія правы на гэтыя кампазіцыі. З чаго вынікае, што гэтыя песні наўрад ці змогуць быць афіцыйна апублікаваныя, робіць выснову The Hollywood Reporter.

Цяпер Максгроўв плануе прапанаваць калекцыю на продаж чатыром буйным аўкцыённым дамам.

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць