Знакаміты дыетолаг Харлі Пастарнак выпусціў кнігу, якая апавядае пра самыя карысныя для здароўя кухні.
Знакаміты дыетолаг Харлі Пастарнак выпусціў кнігу, якая апавядае пра самыя карысныя для здароўя кухні, паведамляе Forbes.
Кніга змяшчае рэйтынг краін са здаровымі дыетамі, якія адбіваюцца на працягласці жыцця і нізкіх паказчыках атлусцення сярод грамадзян.
Пастарнак мяркуе, што самай карыснай з’яўляецца кухня Японіі.
У краіне налічваецца ўсяго 1,5% грамадзян, якія пакутуюць ад лішняй вагі,
а сярэдняя працягласць жыцця японцаў складае 82 гады.
Іншыя азіяцкія краіны, такія як Паўднёвая Карэя, Кітай і Сінгапур таксама размясціліся наверсе рэйтынгу. Еўропа значна адстае ад Азіі ў сферы здаровага харчавання.
Аднак, рэйтынг даследчыка Пастэрнака не з’яўляюцца строга навуковай працай, піша часопіс.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары