Грамадства2020

Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы

Сёння беларуская лідарка пачала працоўны візіт у Варшаву з сустрэчы з Дональдам Тускам — прэм’ер-міністрам Польшчы. Гэтая сустрэча становіцца асабліва значнай у сувязі са старшынствам Польшчы ў Еўрасаюзе з 1 студзеня і адкрывае новыя перспектывы для ўзаемадзеяння паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, паведамляе яе прэс-служба.

Фота: ОСЦ

Цягам гадзіны палітыкі ўздымалі важныя для беларусаў пытанні: 

  • вырашэнне праблемаў, з якімі часцей за ўсё сутыкаецца беларуская дыяспара ў Польшчы;
  • мабільнасць беларусаў унутры краіны, у тым ліку — магчымасці пашырэння выдачы візаў;
  • шляхі вызвалення Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў у Беларусі;
  • сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі.

У тым ліку абмяркоўвалася і далейшае супрацоўніцтва паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Туск адзначыў, што падчас старшынства Польшчы ў ЕС Беларусь будзе прыярытэтным напрамкам. 

Каментары20

  • Acab
    08.01.2025
    Нядаўна я раскрыў дзяржаўыю таямніцу БССР, што замест дзецюка Калаша, Лукашэнкі Малога, на фотасэсыях пазуе робат-андроід вытворчасьці ордэна Машэрава-Леніна мікрасхема агрэгатнага баранавіцкага заводу Атлянт.
    Прапаную і Яемосьць Георгіеўну Першую не цёгаць бяз сэнсу, каб заўчасна не сапсавалася, а зрабіць выключэньне ў санкцыйным рэжыме і замовіць дзеля апазыцыйных сіл ў Баранавічах (названых на гонар кемнае свабодалюбівае жывёлы) андроід_ку ці нават дзьве, каб інставацца адначасова сустрэчамі з ПіСам і ПО.
  • Пока-пока
    08.01.2025
    Последние встречи перед истечением полномочий
  • хто дзедушку танцуе
    08.01.2025
    Жора, ды ладна вам.. гледзячы на фота, неяк незразумела, хто з іх у гасцях, бо
    Дональд сядзіць па-еўрапейску... неяк няўпэўнена

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць