Грамадства2727

Следчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжою ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму 

СК выпусціў адмысловую заяву, дзе папярэдзіў тых, хто будзе за мяжою напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў удзельнічаць у акцыях супраць рэжыму Лукашэнкі. СК абяцае ім крыміналкі, у тым ліку і завочныя. 

Акцыі супраць фальсіфікацыі выбараў і палітычных рэпрэсій у Беларусі, якія цяпер могуць праходзіць толькі за мяжою, не даюць спакою рэжыму. СК папярэдзіў, што «працягвае вызначаць актыў экстрэмісцкіх ячэек за мяжой».

СК піша, што акцыі за мяжою расцэньвае «як спробу дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне і распальвання сацыяльнай варожасці з дапамогай малалікіх вулічных акцый, якія імітуюць падтрымку радыкальных рухаў».

СК называе акцыі «Лукашэнка ў шродар», якія, па інфармацыі СК, арганізуюць народныя пасольствы, а таксама форум 26 студзеня ў Варшаве «Беларусы годныя лепшага».

«Следствам сумесна з зацікаўленымі органамі вядзецца актыўная работа па выяўленні і ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў запланаваных акцый за мяжой. Іх дзейнасць дакументуецца для прыняцця рашэння аб прыцягненні фігурантаў да крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Кожнаму факту супрацьпраўнай дзейнасці будзе дадзена жорсткая прававая ацэнка», — пагражае СК. 

Каментары27

  • Дзе фота і прозвішчы?
    13.01.2025
    А СК не хоча свае прозвішчы назваць і паказацца народу? Ці толькі ананімна здольныя людзям пагражаць?
  • Самы лёгкі спосаб абысці ідэнтыфікацыю
    13.01.2025
    тыя, хто будзе за мяжою напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў удзельнічаць у акцыях супраць рэжыму Лукашэнкі, прыходзьце ў масках з выявай Колі Лукашэнкі.
    Раздрукуйце на паперы фота, наклейце на картонку, прымацуйце вяровачкі/рэзінку.
  • Mike
    13.01.2025
    Холопам представителя колхоза со следственного комитета рекомендую поинтересоваться, как идут дела у их сирийских коллег-холопов Асада, у которого была незыблемая "поддержка" 90%+ населения.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць53

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

Энергаблок №2 Беларускай АЭС зноў адключаны ад сеткі3

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць