Свет

У Аўстраліі маці абвінавацілі ў тым, што атруціла ўласнае дзіця дзеля падпісчыкаў і ахвяраванняў

Жанчына сцвярджала, што ў сацыяльных сетках вядзе хроніку барацьбы сваёй дачкі з невылечным захворваннем. Але ўводзіла адналетняму дзіцяці недазволеныя рэчывы, пасля чаго здымала на відэа, як дачка перажывае «вялікія пакуты і боль».

Паліцыя Квінсленда

Аўстралійскую інфлюэнсерку абвінавацілі ў атручванні сваёй дачкі. Мяркуецца, што яна зрабіла гэта дзеля атрымання ахвяраванняў і павелічэння колькасці падпісчыкаў у сацсетках, піша Бі-бі-сі. 

Жанчына з Квінсленда сцвярджала, што ў сацыяльных сетках вядзе хроніку барацьбы сваёй дачкі з невылечным захворваннем. Але, паводле дэтэктываў, яна ўводзіла адналетняму дзіцяці недазволеныя рэчывы, пасля чаго здымала на відэа, як дачка перажывае «вялікія пакуты і боль».

Медыкі забілі трывогу ў кастрычніку, калі дзіця было шпіталізавана з сур'ёзным захворваннем.

Пасля некалькіх месяцаў расследавання 34-гадовую жанчыну абвінавацілі ў катаваннях, ужыванні атруты, стварэнні матэрыялаў для эксплуатацыі дзяцей і махлярстве.

«Не хапае слоў, каб апісаць, наколькі агідныя злачынствы такога характару,» — заявіў дэтэктыў-інспектар паліцыі Квінсленда Пол Далтан у чацвер падчас размовы з журналістамі.

З жніўня па кастрычнік, паводле дэтэктываў, жанчына з рэгіёна Саншайн-Кост давала дзіцяці некалькі рэцэптурных і аптэчных лекаў без дазволу на іх выкарыстанне.

Паліцыя пачала расследаванне 15 кастрычніка, калі дзіця было дастаўлена ў бальніцу з «моцнымі эмацыйнымі і фізічнымі пакутамі і траўмамі». Тэсты на несанкцыянаваныя лекі далі станоўчы вынік.

Жанчына сабрала 60 000 аўстралійскіх даляраў (37 300 даляраў ЗША) праз ахвяраванні на платформе GoFundMe. Па словах інспектара Далтана, сайт зараз спрабуе вярнуць гэтыя сродкі.

Паліцыя правяла расследаванне, ці не былі датычныя да гэтага іншыя асобы, але падстаў для абвінавачвання каго-небудзь іншага не выявіла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць