Грамадства

Брэст развітаўся з турыстамі, якія загінулі ў Мурманскай вобласці

Двухгадзіннае жалобнае мерапрыемства прайшло ў Лядовым палацы, у фае якога былі ўстаноўлены труны з целамі. Сотні людзей прыйшлі развітацца з маладымі людзьмі.

У Брэсце 16 сакавіка адбылося развітанне з турыстамі, якія загінулі ў Мурманскай вобласці Расіі, — Дар`яй Трацынскай, Аляксандрай Коўган, Міхаілам Карпяшом і Яўгенам Траскевічам. Іх целы былі дастаўлены напярэдадні вечарам у спецвагоне хуткага цягніка «Мінск — Брэст».

Двухгадзіннае жалобнае мерапрыемства прайшло ў Лядовым палацы, у фае якога былі ўстаноўлены труны з целамі. Сотні людзей прыйшлі развітацца з маладымі людзьмі. У цырымоніі ўзялі ўдзел кіраўнікі Брэсцкай вобласці і Брэста.

Пасля гэтага адбылося адпяванне загінулых у Свята‑Васкрасенскім саборы‑помніку ў гонар 50‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Затым целы турыстаў былі перавезены да месцаў пахавання.

Яны будуць пахаваны 16 і 17 сакавіка на розных могілках: Дар`я Трацынская — у вёсцы Булькава Жабінкаўскага раёна, Аляксандра Коўган — у Кобрынскім раёне, Міхаіл Карпеш — у вёсцы Чэрні Брэсцкага раёна, Яўген Траскевіч — у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці.

У спачуванні ад імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, апублікаваным у газеце «Брестская заря», гаворыцца, што з гібеллю гэтых чатырох маладых людзей «Брэстчына страціла тую частку сваёй моладзі, якая сімвалізуе парыў да новага, бясстрашнасць і імкненне выпрабаваць сябе».

Трагедыя здарылася 8 сакавіка ў Лавазерскім раёне Мурманскай вобласці, на перавале Таваёк на адлегласці 26 км ад пасёлка Рэўда.

Снежная лавіна накрыла шасцярых беларускіх турыстаў. Двум з іх, Аляксандру Юрагу і Дзмітрыю Фаміну, удалося выратавацца. Вечарам 9 сакавіка яны дабраліся да людзей і паведамілі пра здарэнне. Чатыры турысты — Міхаіл Карпеш (1981 года нараджэння), Яўген Траскевіч (1986), Дар`я Трацынская (1983) і Аляксандра Коўган (1987) — загінулі.

12 сакавіка з ініцыятывы брэсцкіх турыстаў быў адкрыты дабрачынны рахунак для аказання дапамогі родным загінулых у Мурманскай вобласці: разліковы рахунак № 3819382105438 у філіяле № 126 ААТ «ААБ «Беларусбанк» горада Брэста, МФА 252, дабрачынны рахунак № 000 000 030 з паметкай «На аказанне дапамогі родным турыстаў, якія трапілі ў катастрофу ў гарах Кольскага паўвострава».

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць