Грамадства66

Маркаў заявіў, што аўдыторыя дзяржаўных СМІ ў інтэрнэце вырасла каласальна

«Сукупная аўдыторыя — 5,8 млн карыстальнікаў», — сказаў Марат Маркаў. 

Марат Маркаў. Фота: БелТА

Аўдыторыя дзяржаўных СМІ ў інтэрнэце вырасла каласальна, паведаміў журналістам міністр інфармацыі Марат Маркаў, піша БелТА.

«Трэба адзначыць вашу ж працу, працу ўсёй медыясферы дзяржаўнай у інтэрнэт-асяроддзі. Рост колькасці карыстальнікаў толькі ў рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі на YouTube — да 7,5 млн карыстальнікаў, і гэта рост на 44% за год. Гэта каласальная лічба. У рэгіянальных СМІ рост яшчэ вышэйшы-на 53%. Сукупная аўдыторыя — 5,8 млн карыстальнікаў», — сказаў Марат Маркаў. 

Прырост такімі тэмпамі, паводле слоў міністра, азначае, што «СМІ выконваюць сваю задачу па прыцягненні ў першую чаргу моладзі да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі».

На 1 студзеня 2025 года ў Беларусі працуе 1139 сродкаў масавай інфармацыі, з іх 71 — сеткавае. І амаль няма незалежных.

Каментары6

  • .
    27.02.2025
    І колькі з іх беларусаў (або з тэрыторыі РБ)? Чаму не сказаў? Гэта інфармацыя ёсць у аналітыцы.

    Калі, напрыклад, глядзець па каментах на ютуб, то там мінімум 2/3 гэта расеяне, якія дзякуюць "бацьку" і карнікам.
  • Усё відавочна
    27.02.2025
    Не панятна , пад іх відэа ў каментах адны расейцы пішуць. Вось і ўвесь сакрэт.
  • Ахаха!
    27.02.2025
    Маркаў паспяхова вешае лапшу Лукашэнку на вушы. І Лукашэнка верыць, і грошы выдзяляе. Памятаеце, як лапшу вешалі яму, што стварэнне тэлеграм-канала платнае. Ён рэальна ў гэта верыць.
    А памятаеце, як яны "стваралі" новы канал на ютубе? Проста пераназвалі "АТН" на "newsby" адным клікам мышкі. А Лукашэнка паверыў, што яны насамрэч зрабілі новы, грошай даў.
    Разводзяць Лукашэнку як лаха, на бабкі.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць