Свет33

У Літве цыгарэтных кантрабандыстаў затрымлівалі з пагоняй і стралянінай

У Друскенікскім раёне Літвы кантрабандысты паспрабавалі збегчы ад памежнікаў і збілі аднаго з іх, але пацярпелы афіцэр, нягледзячы на раненні, здолеў спыніць злачынцаў, піша Delfi.lt.

Уначы каля вёскі Шандубра памежнікі заўважылі машыну VW Passat побач з месцам, дзе прызямліўся метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі.

Кантрабандысты загрузілі ў машыны тавар і паспрабавалі адтуль паехаць. Памежнікі сталі іх пераследаваць, і падчас пагоні парушальнікі ўрэзаліся ў дарожны знак. А калі адзін з памежнікаў выйшаў з машыны, то аўтамабіль кантрабандыстваў збіў яго заднім ходам.

Нягледзячы атрыманыя траўмы, афіцэр усё ж здолеў стрэліць па коле аўтамабіля і затрымаць кіроўцу, а ягоны калега тым часам затрымаў другога пасажыра.

У затрыманай машыне было 1,5 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт, а затрыманыя мужчыны — 32-гадовы і 33-гадовы жыхары горада Аліта.

Каментары3

  • Не верна
    27.02.2025
    ... з віцесам і стральбой...
  • Ёсік
    27.02.2025
    Не верна, згодны, літоўцы павінны выкрэсьліць слова Пагоня са свайго лексікона, а гэтыя даганялкі называць віцес.
  • Цікавостка
    27.02.2025
    Метэазанды варожай дзяржавы лятаюць над краінай НАТА? Так трэба ці мы нечага не разумеем?

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай4

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак зняў свой партрэт з «Варты Святла» ў Вільні2

Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму4

Трамп стаў героем мемаў пасля чэмпіёнскага фота зборнай Іспаніі10

Пуціну далажылі пра аднаўленне кантролю над «сухапутным калідорам» у Крым

Пад канец года на ўсходзе Мінска пачнуць будаваць новы буйны жылы раён7

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць3

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай4

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць