Свет88

Заклікі да байкоту амерыканскай прадукцыі распаўсюджваюцца ў Паўночнай Еўропе

Нарвежская кампанія перастала пастаўляць паліва для амерыканскіх вайсковых караблёў, якія знаходзяцца ў нарвежскіх водах. Імкліва падаюць і продажы Tesla.

Фота з групы «Boycott varer fra USA» ў Facebook

Як піша Le Monde, у апошнія тыдні на Facebook жыхары Даніі і Швецыі стварылі некалькі груп, удзельнікі якіх складаюць спісы амерыканскіх тавараў і паслуг, ад якіх варта адмовіцца.

У той жа час нарвежская кампанія Haltbakk Bunkers, якая забяспечвае судны, што заходзяць у парты краіны, заявіла аб спыненні абслугоўвання амерыканскіх ваенных караблёў палівам.

У паведамленні, апублікаваным 1 сакавіка, кампанія адзначыла, што спыняе пастаўкі «неадкладна», спасылаючыся на «беспрэцэдэнтны скандал у жывым эфіры», звязаны з сустрэчай прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа.

Haltbakk Bunkers назвала паводзіны ЗША «ўдарам нажом у спіну» Украіне і завяршыла сваю заяву лозунгам «Слава Украіне!». Кампанія заклікала нарвежцаў і ўсіх еўрапейцаў дзейнічаць гэтаксама.

Кіраўнік Haltbakk Bunkers Гунар Гран падкрэсліў, што рашэнне «маральнае», і адзначыў, што яго кампанія спыніла пастаўкі паліва для расійскіх караблёў у пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Цяпер, паводле яго слоў, ЗША таксама трапілі ў гэты спіс з-за свайго стаўлення да Украіны. Гран заявіў, што «ні кроплі паліва» амерыканскія караблі не атрымаюць, пакуль Трамп застаецца пры ўладзе.

Уладам Нарвегіі падобныя меры ствараюць складанасці. Міністр абароны краіны Торы Сандвік заявіў 2 сакавіка, што рашэнне кампаніі «не адпавядае палітыцы ўрада», і запэўніў, што амерыканскія сілы «працягнуць атрымліваць патрэбныя пастаўкі і падтрымку» ад Нарвегіі.

Рэакцыя Haltbakk Bunkers упісваецца ў больш шырокі кантэкст: у Даніі і Швецыі на Facebook актыўна з'яўляюцца і растуць групы, якія заклікаюць байкатаваць амерыканскія тавары. У Даніі, напрыклад, група «Boycott varer fra USA» налічвае звыш 50 тысяч удзельнікаў. Яна з’явілася 3 лютага, на наступны дзень пасля таго, як віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс назваў Данію «дрэнным саюзнікам», а прэм'ер-міністр Метэ Фрэдэрыксен адмовілася перадаць ЗША Грэнландыю.

Аналагічныя групы з'явіліся і ў Швецыі. Іх удзельнікі дзеляцца спісамі амерыканскіх тавараў і паслуг, ад якіх яны хочуць адмовіцца: ад прадуктаў буйных харчовых кампаній накшталт Heinz і Kellogg's да сэрвісаў тыпу Google, Netflix і амерыканскіх фінансавых арганізацый. Многія пераходзяць на альтэрнатыўныя мясцовыя рашэнні, напрыклад Viaplay замест Netflix і Ecosia замест Google. Некаторыя нават адклікаюць інвестыцыі з шведскага дзяржаўнага пенсійнага фонду AP7, у якога 69% інвестыцый звязаныя з амерыканскім рынкам.

Выданне адзначае, што байкот — глыбока ўкаранёная традыцыя ў Швецыі. У 1990-х шведы ўжо байкатавалі французскія тавары на знак пратэсту супраць ядзерных выпрабаванняў у Ціхім акіяне. Сёння, яны лічаць, што купляць амерыканскія тавары — значыць падтрымліваць спробы Расіі знішчыць свайго еўрапейскага суседа.

Пакуль цяжка ацаніць эканамічны эфект, але некаторыя кампаніі ўжо рэагуюць. У Даніі буйная гандлёвая сетка Salling (якой належаць, напрыклад, крамы Netto) пачала пазначаць еўрапейскія тавары чорнай зоркай, каб купцы маглі адрозніваць іх ад амерыканскіх.

Асабліва моцна байкот ударыў па Tesla. У Швецыі, дзе мадэль Tesla Y была самай папулярнай машынай у 2024 годзе, яе продажы ў студзені ўпалі на 44% у параўнанні з папярэднім годам. У Нарвегіі падзенне склала 38% у студзені і 70% у лютым.

Некаторыя ўдзельнікі руху лічаць, што эканамічны ўдар можа паўплываць на палітыку ЗША. «Калі мы зможам абваліць біржу на некалькі дзён, Трамп зразумее, што гуляць з Пуціным яму нявыгадна», — сказаў выданню адзін з актывістаў.

Каментары8

  • Filipp
    04.03.2025
    Тут усё зразумела, баяцца што ЗША захопяць Грэнландыю.
  • не такі, як ёсць
    04.03.2025
    Вэры анлайклі, ну а ЗША будзе тавары праз мора на батутах рагозіна запускаць замест еўрапейскіх марскіх кампаній. 🤷🏻
  • Кек
    04.03.2025
    Вэры анлайклі, президентство *** можно пережить и со старым айфоном

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні24

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку5

У Маскве знайшлі павешаным былога кіраўніка тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева», праз які вылятаў у свой апошні палёт Прыгожын7

Чатыры сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі: эксперты ацанілі імавернасць кожнага з іх 22

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва26

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі20

Адна на 15 мільёнаў цяжарнасцей. У Аўстраліі нарадзіліся рэдкія аднаяйцавыя чацвярняты6

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

Былы зяць Шэймана мае ДНЖ у Літве. А якія бізнэсы ён вядзе?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні24

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць