Свет44

Нарвежская кампанія адмовілася запраўляць палівам вайсковыя караблі ЗША праз сварку Трампа з Зяленскім

Нарвежская нафтавая кампанія Haltbakk Bunkers заявіла, што спыніць пастаўкі паліва амерыканскім вайскоўцам, піша Kystens. Рашэнне было прынята пасля спрэчкі паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, прэм'ерам Штатаў Джэ Ды Вэнсам і ўкраінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Але працягнулася гэта рашэнне нядоўга.

«Сёння мы сталі сведкамі найбуйнейшага дзярмовага цырка, які калі-небудзь паказваўся ў прамым эфіры па тэлебачанні», — гаварылася ў пасце Haltbakk Bunkers.

У Haltbakk Bunkers падкрэслілі, што часова спыняюць пастаўкі паліва для амерыканскіх ваенных караблёў, якія заходзяць у нарвежскія парты. Таксама кампанія выказала падтрымку ўкраінскаму прэзідэнту, адзначыўшы яго «вытрымку».

— Мы заклікаем усіх нарвежцаў і еўрапейцаў рушыць услед нашаму прыкладу. Слава Украіне! — было напісана ў пасце Haltbakk Bunkers.

Але пазней паведамленне аб адмове супрацоўнічаць з ЗША было выдаленае.

Міністр абароны Нарвегіі Торы Сандвік пазней апублікаваў афіцыйную заяву, у якой гаворыцца, што Нарвегія працягне аказваць вайскоўцам ЗША паслугі:

«Мы бачылі паведамленні, у якіх выказвалася занепакоенасць наконт падтрымкі караблёў ВМС ЗША ў Нарвегіі. Гэта не адпавядае палітыцы нарвежскага ўрада. Я магу пацвердзіць, што ўся запытаная падтрымка была аказана. ЗША і Нарвегія падтрымліваюць цеснае і трывалае супрацоўніцтва ў сферы абароны. Амерыканскія войскі будуць працягваць атрымліваць ад Нарвегіі неабходнае забеспячэнне і падтрымку».

Каментары4

  • Сорам
    02.03.2025
    Нарвэжцы спрадалі даўно ўсе дэмакратычныя каштоўнасці, седзячы на бруднай нафце і павучаючы свет нейкай зялёнай энергетыкай. Прыйдзе час - адкажуць і перад беларусамі за свае калійныя справы з фашыстоўцам.
  • Барадзед
    02.03.2025
    Администрация Трампа выбрала политику изоляционизма, что пагубно скажется на влиянии США в мире и их лидерстве. Сиди там на своем большом острове, агент Краснов, и не мешай делить планету и устраивать новый мировой порядок.
  • Максим Дизайнер
    02.03.2025
    Значит будут обслуживать украинских эмигрантов, новые спорткары и яхты олигархов.

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала19

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну2

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа2

Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч2

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей1

З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову6

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь23

У Гродне насмерць засыпала зямлёй кіраўніка будаўнічай фірмы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала19

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць