Грамадства66

Беларусы ўсё часцей прападаюць, едучы на працу ў Расію

Слуцкі РАУС паведаміў пра пошук 54-гадовага жыхара Слуцкага раёна Анатоля Ермаліцкага, які 24 лютага гэтага года паехаў на заробкі ў Расію і знік. Пры гэтым сілавікі згадваюць, што такія выпадкі не толькі не адзінкавыя, але апошнім часам сталі больш распаўсюджанымі.

Фота ілюстрацыйнае

«Слуцкі РАУС інфармуе, што ў апошні час пачасціліся факты вышуку без вестак зніклых за межамі Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць на заробкі (часцей за ўсё ў Расійскую Федэрацыю) і па сваёй легкадумнасці не папярэджваюць сваякоў пра ад'езд, а таксама пасля перастаюць выходзіць на сувязь.

У выпадку неабходнасці ад'езду на працу рэкамендуем абавязкова паведамляць пра свае планы сваякам, пакідаць ім свае кантакты і кантакты сваіх знаёмых (працадаўцаў), не згаджацца на «сумнеўныя» заробкі і заработную плату «у канвертах», — папярэджваюць слуцкія міліцыянеры.

Каментары6

  • Васіль
    25.04.2025
    У пачатку 2000-х забілі аднакласніка,які паехаў на заробкі да харошіх рускіх.

    У 2021 уласнік бюро рытуальных паслуг невялічкага райцэнтра на Палессі распавёў што за год прывезлі 20 чалавек забітых адтуль.... Ён так і сказаў: "Каб я вырашаў, то даўно зачыніў бы мяжу з гэтымі вырадкамі. Хлопцы працуюць, а потым мясцовыя адсочваюць іх пасля таго як ім выдалі заробак і забіваюць."
    мяркую што па усей краіне лік ідзе на тысячы забітых штогод.
  • Возьми 15 пенензев с полки, сказочник
    25.04.2025
    Васіль, У меня в Москве в айтишке зарплата выросла в 3 раза.
  • Васiль
    25.04.2025
    Возьми 15 пенензев с полки, сказочник, рады за цябе. Асабiста не разумею чым можа прываблiваць Масква асаблiва у айцi (заробак так сабе, тэхналагiчна адсталыя рашэннi з-за дрэннага ведання ангельскай мовы i г.д.)
    Усе што яны робяць гэта робяць лакальныя "православные" версii заходнiх прадуктау.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць