Свет44

У маладых жанчын з ЗША ўпершыню зафіксавалі больш запояў, чым у мужчын

З 2021 па 2023 год узровень спарадычнага ўжывання алкаголю (binge drinking) сярод маладых жанчын у ЗША ўпершыню перавысіў паказчыкі сярод мужчын таго ж узросту. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Journal of the American Medical Association, піша life.pravda.com.ua.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Даследчыкі прааналізавалі даныя 267 843 дарослых, якія ўдзельнічалі ў Нацыянальным апытанні па ўжыванні наркотыкаў і здароўі (National Survey on Drug Use and Health) за два перыяды: 2017-2019 і 2021-2023 гады.

Навукоўцы з Пітсбургскага ўніверсітэта хацелі вывучыць, як змяніліся гендарныя адрозненні ў частаце празмернага і рэгулярнага ўжывання алкаголю.

У 2017-2019 гадах паказчык эпізадычнага ўжывання алкаголю на працягу месяца быў значна ніжэйшы ў жанчын, чым у мужчын: 22,6 супраць 29,2 выпадку на 100 чалавек. Сярод моладзі ва ўзросце 18-25 гадоў гэтыя лічбы складалі 36,4 у жанчын супраць 37,7 у мужчын.

Аднак у 2021-2023 гадах карціна змянілася.

Хоць у цэлым жанчыны працягвалі ўжываць менш алкаголю, чым мужчыны (21,8 супраць 25,7 на 100 чалавек), сярод жанчын ва ўзросце 18-25 гадоў зафіксавалі больш высокі ўзровень эпізадычнага п'янства, чым сярод мужчын — 31,6 супраць 29,9 на 100 чалавек.

Нягледзячы на рост binge drinking сярод маладых жанчын, паказчык цяжкага рэгулярнага ўжывання алкаголю (heavy drinking) застаецца ніжэйшым у жанчын ва ўсіх узроставых групах. У 2021-2023 гадах ён складаў 5,0 на 100 чалавек у жанчын і 7,8 у мужчын.

«Улічваючы рост выпадкаў алкагольнай хваробы печані і смяротнасці сярод жанчын у параўнанні з мужчынамі, дактары павінны старанна праводзіць скрынінг на празмернае ўжыванне алкаголю сярод маладых жанчын, каб паменшыць рызыкі для здароўя ў будучыні», — адзначаюць аўтары даследавання.

Варта адзначыць, што binge drinking — гэта не штодзённае п'янства, а перыядычнае празмернае ўжыванне спіртнога. У ЗША «запоем» лічаць спажыванне такой колькасці алкаголю, якое павышае канцэнтрацыю алкаголю ў крыві да 0,08% і вышэй (5+ стандартных напояў для мужчын ці 4+ стандартных напояў для жанчын).

Каментары4

  • Filipp
    26.04.2025
    Гэта перамога фемінізму!
  • Максим Дизайнер
    26.04.2025
    Молодцы американки, дают жару!Англичанки тоже веселые девчонки. В пабе хоть каждый день с новой знакомся. И только наших шляются по кофейням, с каменными заточками, не пьют, не курят, но вся Инста голыми опами цыцками завалена.
  • Які наратыў сёння?
    26.04.2025
    Зноў белыя мужыкі вінаватыя на чале з Трампам і Пазняком?

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»4

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў16

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць