Апеляцыйны суд Парыжа пацвердзіў віну лідаркі парламенцкай фракцыі французскай ультраправай партыі «Нацыянальнае аб’яднанне» Марын Ле Пэн у неправамерным выкарыстанні сродкаў Еўрапейскага парламента, аднак змякчыў ёй накладзенае раней пакаранне. Гэта можа дазволіць палітыку ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах Францыі ў 2027 годзе, піша Reuters.

Суд скараціў для Марын Лё Пэн тэрмін забароны займаць выбарныя пасады з пяці гадоў да 45 месяцаў, з якіх 30 месяцаў прызначаныя ўмоўна. Такім чынам, фактычная забарона складае 15 месяцаў, і фармальна Ле Пэн зможа балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах.
Тэрмін пазбаўлення волі таксама быў скарочаны — з чатырох да трох гадоў. Два гады прызначаныя ўмоўна, а яшчэ адзін год палітык павінна адбыць пад хатнім арыштам з электронным бранзалетам. Раней Лё Пэн заяўляла, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах, калі суд пакіне ў сіле такое пакаранне.
Суд пацвердзіў высновы, зробленыя яшчэ ў 2025 годзе: Марын Ле Пэн і яшчэ восем еўрадэпутатаў ад «Нацыянальнага аб’яднання» неправамерна выкарыстоўвалі больш за чатыры мільёны еўра сродкаў Еўрапарламента. Паводле матэрыялаў следства, у 2004—2016 гадах гэтыя грошы ішлі на аплату працы супрацоўнікаў партыі замест памочнікаў еўрадэпутатаў.
Пасля абвяшчэння рашэння суда Лё Пэн пакінула будынак без каментароў. Раней яна называла прысуд палітычна матываваным. У выпадку яе адмовы ад удзелу ў выбарах кандыдатам ад «Нацыянальнага аб’яднання» можа стаць 30‑гадовы старшыня партыі Жардан Бардэла.
Франсуа Аланд задумаўся пра вяртанне на пасаду прэзідэнта Францыі
Пракуратура Францыі запатрабавала сем гадоў для экс-прэзідэнта Сарказі
«Трэба трымацца ад яго далей». Еўрапейскія ультраправыя адварочваюцца ад Трампа
Заняпад брытанскіх кансерватараў. Ці знікне партыя Чэрчыля і Тэтчэр?
Макрон заявіў, што эскалацыя павінна спыніцца
Каментары