Грамадства88

ТАСС двойчы мяняла загаловак для каментара Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле

Расійскае дзяржаўнае інфармагенцтва ТАСС учора апублікавала каментар прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант аб выніках перамоваў Расіі і Украіны ў Стамбуле. Пры гэтым загаловак на працягу дня мяняўся некалькі разоў, а сама Эйсмант вымушана была даць поўны каментар з неабходнымі акцэнтамі праз уласныя каналы, піша Reform.news. 

Наталля Эйсмант страляе з пісталета. Фота: vvmvdrb / Telegram

Спачатку на сайце ТАСС 17 мая ў 12:22 з'явілася нататка з загалоўкам «Прэс-сакратар Лукашэнкі: вынікі перамоў у Стамбуле — поспех кіраўніцтва РФ».

Можна меркаваць, што прэс-службу Лукашэнкі такі акцэнт не задаволіў. Поўны каментар быў распаўсюджаны праз тэлеграм-канал «Пул Першага» ў 12:43.

Пры гэтым у паведамленні «Пула Першага» тлустым вылучаны наступныя словы: «Беларусь ніколі не напрошвалася на ролю пасярэдніка — ні раней, ні цяпер. Гэта нашая прынцыповая пазіцыя» і «мы арганізуем працэс так, як не арганізуе ні адна іншая краіна». Фразы гучаць вельмі дзіўна, бо ніхто пра гэта Эйсмант не пытаўся і ніхто не прапаноўваў Беларусь у якасці перамоўнай пляцоўкі.

Відавочна, у ТАСС аператыўна адрэагавалі на папрок з беларускага боку і ў 12.44 змянілі загаловак сваёй нататкі на «Эйсмант: Мінск гатовы стаць пасярэднікам па ўрэгуляванні на Украіне».

Але і гэты тэзіс у загалоўку пратрымаўся нядоўга.

У 12:49 ТАСС уносіць чарговую праўку і мяняе загаловак на «Эйсмант назвала вынікі перамоў у Стамбуле тактычным поспехам Расіі».

У 13:54 беларускае дзяржагенцтва БелТА выдае свой варыянт загалоўка для паведамлення з каментаром Эйсмант «Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі аб выніках перамоваў Расіі і Украіны ў Стамбуле». Пры гэтым у тэксце пазначана, што каментар быў дадзены расійскаму агенцтву.

Варта адзначыць, што прэс-служба Лукашэнкі часта выкарыстоўвае прыём «каментар міжнароднаму агенцтву» для таго, каб данесці сваю пазіцыю да міжнародных партнёраў.

У дадзеным выпадку цяжка не заўважыць, што для атачэння Лукашэнкі было важна падкрэсліць, што ён усё яшчэ спадзяецца на ўдзел у перамовах, напрыклад, у якасці гаспадара перагаворнай пляцоўкі.

Каментары8

  • Абое Рабое
    18.05.2025
    Колькі разоў Ціханоўская мяняла інфармацыю пра сваё выпадковае спатканне з Зяленскім?
  • Ганьба
    18.05.2025
    Мэтай каментара Н.Э. (па загадзе А.Л.) было яшчэ раз лізнуць Пуціну.
  • Luc Dreemer
    18.05.2025
    💩

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны10

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны10

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць