Свет55

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, адзін гмах разбураны дашчэнту

Вядома, што пад удар папалі Бат-Ям, Іерусалім, Тэль-Авіў, Хайфа, Тамра, Рышон, Рамат-Ган. Усяго за ноч у Ізраілі загінулі 10 чалавек, трох чалавек працягваюць шукаць пад заваламі, яны лічацца зніклымі без вестак, 240 чалавек паранена.

«Сістэмы абароны працуюць над перахопам пагрозы. Вы павінны ўвайсці ў абароненыя зоны пасля атрымання паведамлення і заставацца там да далейшага інфармавання. Выхад з абароненай зоны будзе дазволены толькі пасля атрымання выразных указанняў; вы павінны працягваць дзейнічаць у адпаведнасці з інструкцыямі Камандавання тылу», — гаворыцца ў паведамленні ЦАХАЛ.

Неўзабаве з'явіліся паведамленні пра падзенне першых ракет на поўначы Ізраіля.

У адным з раёнаў Хайфы пасля ўдару пачаўся пажар. Паведамляецца пра траплянне ў мясцовы НПЗ. Таксама пад атаку трапіў мясцовы порт.

Адзін чалавек загінуў пры іранскай атацы па горадзе Тамра (Ніжняя Галілея), паведамляюць мясцовыя СМІ. Пашкоджаныя жылыя дамы, як мінімум 14 чалавек былі параненыя. Пасля параненая жанчына, якая знаходзілася ў крытычным стане, памерла. Некалькі чалавек знаходзяцца пад заваламі разбураных дамоў.

У горадзе Тамра амаль усё насельніцтва складаюць ізраільскія арабы.

Пад трэцюю хвалю ракет папалі Бат-Ям, Іерусалім, Тэль-Авіў, Рышон, Рамат-Ган. Паведамляецца пра шматлікіх параненых.

Каментары5

  • Смотри в оба
    15.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Уладзімір
    15.06.2025
    Адкуль такое непісьменства? Што такое "жалезны шчыт"? Есць "жалезны купал", але і ён ніякага адношаньня да зьбіцця балістычных ракет не мае. Да і астатняя інфармацыя зусім недакладная... Дзіцячы садок...
  • Vladmih
    15.06.2025
    Согласн с Вами. "Железный Купол" не преднозначен для перехвата баллистики.

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход1

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход1

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць