Грамадства44

У Магілёве дырэктара рэкламнай фірмы асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»

У канцы мая ў Магілёве асудзілі мясцовага прадпрымальніка, дырэктара адной з рэкламных фірм Віталія Чавусава, піша Mayday.team.

Віталь Чавусаў. Фота з сацыяльных сетак

Як удалося высветліць, яму ставілі ў віну два артыкулы, звязаныя з так званым «садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці». Крымінальная справа была звязана з «справай Гаюна».

Віталя Чавусава прыгаварылі да 4 гадоў пазбаўлення волі. Падрабязнасці справы і рэжым умоў адбывання невядомыя.

«Справа Гаюна» — агульная назва крымінальных працэсаў і палітычнага пераследу, пачатых адносна людзей, якія дасылалі ў чат-бот тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн» інфармацыю пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі. У 2022 годзе яго прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

На пачатку лютага 2025 чат-бот быў узламаны, пасля чаго сілавікі атрымалі доступ да асабістых дадзеных тых, хто дасылаў інфармацыю. З таго моманту па ўсёй Беларусі, у тым ліку і ў Магілёўскай вобласці, рэгулярна адбываюцца затрыманні людзей.

Каментары4

  • .
    27.06.2025
    Ён жа і арганізаваў тую вайсковую выведку (не толькі зрабіў памылку, якая яе знішчыла).
    Што ж да суседніх краін, іх выведкі працуюць самастойна і не ўзаемадзейнічаюць, не адказныя за беларускія праекты.
  • Беларус
    27.06.2025
    ., Ну, тады застаецца хіба што пажадаць ім посьпехаў. У гэтых самастойных праэктах. Вядома ж, іх так шмат, што карысьці ад беларусаў дакладна не было. Ды і сапраўды, навошта дадзеныя з варожай тэрыторыі ў ваенны час, калі і сваіх праэктаў заваліся. Таму вашая рацыя: ваенны час - не нагода супрацоўнічаць з беларусамі па лініі выведкі на тэрыторыі ворага ў ваенны час, ды падтрымліваць праэкт. Гэта відавочна марнаваньне і грошай, і часу. Няхай фатограф займаецца, калі яму гэта цікава.

    Але нешта падказвае, што там і блізка няма ўзроўню пакрыцця Гаюна. Дастаткова ўспомніць гісторыю з ракетай у Польшчы ды з шахедам у Літве, якія шукалі неяк непрыстойна доўга (ды і пра вынік нешта ня памятаю).

    Таму актуальны пажаданьні посьпеху ня толькі з выведкай, але і, мяркуючы па падыходзе - у вайне з пуціным.
  • .
    28.06.2025
    Я нічога новага і сакрэтнага не сказаў. Няўжо навінай было? Скуль такі паток?
    Да мяне нейкая хворая жоўць, нейкія домыслы пра "маю рацыю", нібыта я начальнік усіх еўрапейскіх выведак.
    "Гаюн" то перахвальваеце, пры тым не разумееце, што ён не сам з'явіўся, яго той самы "фатограф" і ствараў.
    Самі і на беларусаў, і на Еўропу глядзіце неяк зверху-збоку, з нейкай невядомай хаты с краю.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць