Грамадства77

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў

Аляксандр Кныровіч лічыць, што паднімаць дыяспару на акцыі і здымаць ролікі пра тое, як там у Беларусі, бессэнсоўна.

Аляксандр Кныровіч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч даў Сяргею Ціханоўскаму параду, што трэба рабіць, каб вызваліць палітвязняў.

Кныровіч напісаў у фэйсбуку, што Ціханоўскаму трэба ў ЗША.

«Сёння ключ ад дзвярэй беларускіх турмаў ляжыць там. І калі гэта яго «першая мэта» — дык яму туды. У мясцовыя, у першую чаргу рэспубліканскія (тыя, што падтрымліваюць Трампа) СМІ.

Гэтую думку публічна выказаў мой таварыш па фракцыі Вадзім Пракоп’еў, і гэта той рэдкі выпадак, калі я з ім цалкам згодны», — піша Кныровіч.

Ён лічыць, што Ціханоўскаму цяпер бессэнсоўна падымаць беларускую дыяспару на акцыі, самастойна здымаць ролікі пра тое, «як там у Беларусі», і сустракацца з еўрапейскімі палітыкамі, якія вельмі добра ведаюць Лукашэнку. Няма сэнсу і ў тым, каб прасіць беларускія СМІ звярнуцца да Трампа.

«У сілах Сяргея, у гэты вельмі кароткі перыяд пазнавальнасці ў ЗША, паспрабаваць стаць тым трыгерам, які зверне ўвагу прэзідэнта ЗША на магчымасць «лёгкіх перамог» у Беларусі, зрабіць тэму беларускіх палітвязняў заўважнай ТАМ.

Для гэтага, вядома, трэба яшчэ сур’ёзна падумаць, якое пасланне мусіць быць закладзенае ў такую публічную актыўнасць», — адзначае Кныровіч.

На яго думку, такі шанец толькі тэарэтычны. Але іншых, мяркуе Кныровіч, проста цяпер і не засталося.

Каментары7

  • Андрон
    04.07.2025
    Гэта калі дазволяць яму. І гэта трэба папрацаваць, праграму прабіўную стварыць. Да гэтага часу ў іх было ўсё кепска з гэтым, - 5 гадоў ціха сядзелі.
  • Раман
    04.07.2025
    ., Лепш бы паказаў узор супольна са сваім Пракоп'евым. А то бязмэтава бухціць на Белсаце, "як там у Беларусі" ўсё кепска ў эканоміцы, што мы і без яго ведаем.
  • Варакса из Тираны
    04.07.2025
    Скажите, а Александр Кнырович был честным бизнесменом в Беларуси?

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам2

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?6

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам2

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць