Грамадства199199

Пазняк перайшоў да абразаў Ціханоўскага: «Істота тарабаніць увесь час»

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк адрэагаваў на пост у фэйсбуку, які напісала Святлана Мацкевіч, былая жонка палітвязня Уладзіміра Мацкевіча. У ім яна крытыкуе выказванне галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, зачапіўшыся за ягонае выказванне, што «наша пазіцыя па вызваленні палітвязняў застаецца нязменнай».

Зянон Пазняк

Пазняк у пэўны момант далучыўся да дыскусіі ў каментарах, а аб'ектам ягонай атакі стаў нядаўна вызвалены палітвязень Сяргей Ціханоўскі, якога ён назваў «істотай»:

«Паважаная спадарыня Святлана, у гэтым драньстве, якое вы назіраеце, словы Франака — гэта рыторыка для грантаў, а вось паводзіны іншай істоты могуць быць больш шкодныя. А словы былі такія: «Амерыканцы прасілі месяц быць пацішэй, бо ідуць працэсы вызвалення астатніх вязняў». За гэты час істота тарабаніць увесь час, нават сказала, што Лукашэнку будзе садзіць на кол. Вы разумееце, якая тут падачка для Лукашэнкі. Амерыканская дыпламатыя, хутчэй за ўсё, возьме паўзу. Вязні будуць сядзець».

Рэпліку Пазняка падтрымалі лайкамі як Святлана Мацкевіч, так і сакратар Каардынацыйнай рады і адзін з кіраўнікоў штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў.

Каментары199

  • Кілер троляў
    08.07.2025
    Рэзка, але праўда
  • Істота
    08.07.2025
    Не бачу абразы
  • Ну-ну
    08.07.2025
    Згодны з Пазняком

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць