Грамадства1414

«Мы працуем, каб вызваленні сталі сістэмнымі, а не спарадычнымі». Вячорка адказаў Краўцову

«Мужа выпусцілі, астатнія няхай пасядзяць!» — так сакратар Каардынацыйнай рады і адзін з кіраўнікоў штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў адрэагаваў на заявы Ціханоўскай і патлумачыў, што яе словы выглядаюць для яго крывадушнымі. Франак Вячорка, старэйшы дарадца Ціханоўскай у адказ распавёў пра пазіцыю Офіса. 

Святлана Ціханоўская і Франак Вячорка, 10 чэрвеня 2025 года. Фота: Офіс Ціханоўскай

«Наша пазіцыя па вызваленні палітвязняў застаецца нязменнай. Мы павінны працягваць і стымуляваць гэты працэс, і выкарыстоўваць наяўныя інструменты. Ціск у камбінацыі з дыпламатычнымі намаганнямі — працуюць. І мы застаёмся ў камунікацыі з амерыканскімі і еўрапейскімі партнёрамі, каб вызваленні не былі спарадычнымі, а сталі сістэмнымі — і ў выніку на волю выйшлі ўсе. Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій — гэты першы крок да пачатку нацыянальнага дыялогу», — напісаў Вячорка.

Ён распавёў, што кантэкст размовы Святланы Ціханоўскай з Politico тычыўся вызвалення Сяргея — і ці не прыйшоў час здымаць санкцыі?

І адказ Святланы Ціханоўскай, паводле яго слоў, быў выразны і ясны — гэтага недастаткова.

«Пакуль рэпрэсіі працягваюцца, больш за тысячу людзей у турмах — НЕЛЬГА спыняць ціску. Вядома, рэжым спрабуе прадаць вызваленне Ціханоўскага як лібералізацыю, а лукашэнкаўскія дыпламаты расказваюць, што рэпрэсіі ўжо спыніліся ад сакавіка. Мы з вамі ведаем, што гэта няпраўда. Нам трэба быць прынцыповымі і паслядоўнымі», — піша Вячорка.

На яго меркаванне, ціск — гэта якраз тое, што прымушае рэжым рабіць саступкі.

Акрамя таго, важна, каб людзі, якіх вызваляюць, былі адноўленыя ў правах і мелі права выбару — застацца ці выехаць.

«Інакш — гэта не вызваленне, а прымусовая дэпартацыя. Гэта пытанне прынцыповае, у тым ліку для саміх палітвязняў, як напрыклад Анджэй Пачобут. І мы павінны гэта ўлічваць», — кажа ён.

Вячорка дадае, што ў нас сапраўды, дзякуючы ЗША, адкрылася акно магчымасцяў.

«І нашая задача — каб працэс вызваленняў працягваўся, і як можна больш, а ў выніку ўсе выйшлі на волю», — даводзіць ён.

Каментары14

  • Чучала
    08.07.2025
    Трэба звярнуцца да ABW каб праверылі на якія грошы жыве Іван Краўцоў, Кавалеўскі і іншыя балаболы, якія так любяць крытыкаваць усіх
  • не такі, як ёсць
    08.07.2025
    Шаноўныя спадары Ціханоўская і Вячорка, адкажыце мне, калі ласка, на пытанне, што перашкодзіць рэжыму пасля вызвалення апошняга палітвязня, ну няхай 25 года, у 26-м накідаць іх у турмы ізноў?
  • Агіднасць
    08.07.2025
    Што канкрэтна ты зрабіў на сваім фронце за гэтыя 5 гадоў?

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць