Свет88

Кілерамі палкоўніка СБУ Вароніча аказаліся замежнікі

Іх грамадзянства пакуль не называецца.

Скрыншот відэапаведамлення кіраўніка СБУ Васіля Малюка, які запісаў відэа пра гэта на фоне целаў, як ён сказаў, агентаў ФСБ

Забітыя меркаваныя кілеры палкоўніка СБУ Івана Вароніча — мужчына і жанчына — аказаліся замежнікамі, паведаміла Нацыянальная паліцыя Украіны.

«Дзякуючы сумеснай рабоце аператыўнікаў міліцыі Кіева і СБУ, следчых, аналітыкаў крымінальнага аналізу, былі вызначаны асобы, датычныя да здзяйснення злачынства — імі аказаліся мужчына і жанчына, грамадзяне іншай краіны», — гаворыцца ў паведамленні Нацпаліцыі.

Іншых падрабязнасцяў пра іх асоб не прыводзіцца.

Сёння СБУ паведаміла, што забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве. Кіраўнік СБУ Васіль Малюк запісаў відэа пра гэта на фоне целаў, як ён кажа, агентаў ФСБ.

50-гадовага палкоўніка СБУ невядомы расстраляў у цэнтры Кіева з пісталета з глушыцелем 10 ліпеня. У раёне 9:00 невядомы падбег да 50-гадовага Івана Вароніча на вуліцы і пяць разоў стрэліў з пісталета з глушыцелем. Пасля чаго ўцёк. Палкоўнік атрымаў цяжкія раненні і памёр на месцы. 

Выданне The New York Times, спасылаючыся на былога калегу загінулага піша, што Іван Вароніч пасля ўступлення ў СБУ ў сярэдзіне 1990-х гадоў камандаваў падраздзяленнем спецыяльных аперацый. Ён кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу».

Каментары8

  • даведка
    13.07.2025
    Если сразу не заявили, что они российские граждане, то могут быть из Беларуси...
  • бабруйчанін
    13.07.2025
    даведка, Чачэны туркі азербайджанцы армяне кіргізы узбекі ..індусы пакістанцы хутчэй атрымают дазвол грамадзянства в Украіне тк як здольны " дамаўляцца" і " ведают якім чынам" Так было і засталась..))
  • даведка
    13.07.2025
    Речь, видимо, про иностранцев по паспорту, а не национальности. Здесь или кто-то из союзников, или из наших, но молчат, чтобы не задевать Лукашенко.

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі8

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці2

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць