Грамадства

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

За першыя шэсць месяцаў 2025 года ў медустановы звярнуліся больш за 16 тысяч чалавек з-за прысмоктвання клешчаў. Гэта на 10,8% больш, чым за аналагічны перыяд у мінулым годзе, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Найбольш выпадкаў зафіксавана ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а таксама ў Мінску. Найменш — у Мінскай і Віцебскай абласцях. У большасці выпадкаў (больш за 70%) клешчы нападалі ў лясах, але сустракаюцца яны таксама на прысядзібных участках і нават у населеных пунктах.

Але ёсць і добрыя навіны. Што тычыцца заражэння хваробамі, якія пераносяць кляшчы, напрыклад, Лайм-барэліёзам і клешчавым энцэфалітам, то медыкі адзначаюць змяншэнне колькасці такіх выпадкаў прыкладна ў 1,2 раза.

Мінздароўя нагадвае асноўныя меры засцярогі ад кляшчоў:

  • у лесе і парках трэба апранацца ў светлую вопратку з доўгімі рукавамі і калашынамі;
  • выкарыстоўваць рэпеленты супраць кляшчоў, у тым ліку для жывёл;
  • абавязкова праводзіць агляд сябе, дзяцей і жывёл пасля прагулкі;
  • піць толькі кіпячонае казінае малако (былі выпадкі заражэння энцэфалітам праз сырое малако);
  • не дапускаць зарастання ўчасткаў травой, праводзіць дэратызацыю і апрацоўку тэрыторыі ад кляшчоў.

Найлепшая абарона ад клешчавога энцэфаліту — гэта вакцынацыя. Яна складаецца з дзвюх прышчэпак і дае працяглую абарону. Для падтрымання імунітэту рэкамендуецца рабіць рэвакцынацыю кожныя 3—5 гадоў.

У выпадку неабходнасці хуткага стварэння імунітэту можна скарыстацца экстраннай схемай вакцынацыі — дзве прышчэпкі з інтэрвалам у 14 дзён.

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна2

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ7

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства4

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс7

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна2

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць