Грамадства11

Гарадзенца завочна асудзілі за «здраду дзяржаве»

У Гродзенскім абласным судзе 28 ліпеня абвясцілі завочны прысуд 39-гадоваму Андрэю Занеўскаму.

Яго абвінавацілі ў «выдачы замежнай дзяржаве і яе прадстаўнікам дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь» (здрада дзяржаве), але сутнасць абвінавачвання невядомая, піша «Вясна».

На падставе ч. 1 арт. 356 КК гарадзенцу завочна прызначылі 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У «Белполе» «Вясне» распавялі, што Андрэй Занеўскі да 2018-га года працаваў у «Ваўкавыскай камунальнай гаспадарцы», а потым адкрыў сваё прадпрыемства

У гэтым жа годзе УКДБ па Гродзенскай вобласці завяло ў дачыненні да яго крымінальную справу паводле ч.1 арт. 375 КК (наўмыснае разгалошванне службовай таямніцы). Згодна версіі абвінавачвання, Занеўскі з лютага 2014 года па студзень 2015, знаходзячыся на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, наўмысна разгалосіў звесткі, якія складаюць службовую таямніцу. У 2019 годзе расследаванне было прыпыненае праз немагчымасць вытворчасці следчых дзеянняў.

Невядома, ці цяпер Андрэя Занеўскага асудзілі па перакваліфікаванай старой справе, ці па новай.

Агулам з 2020 года за «здраду дзяржаве» былі асуджаныя мінімум 108 чалавек.

Каментары1

  • по факту
    29.07.2025
    несуществующая статья
    Они бы еще всех жителей Чехии осудили за «здраду дзяржаве».. Клоуны

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю5

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю5

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць