Нерухомасць66

За прагляд кватэры ў гэтым доме ў Мінску бяруць 7000 рублёў

У «Паўночным беразе» анансавалі хуткі старт продажу кватэр у новабудоўлі Lake Views. Дом трапіў у катэгорыю калекцыйных, таму ўмовы куплі квадратаў у ім, мякка кажучы, нестандартныя.

Каб запісацца на прагляд кватэры з чарнавым аздабленнем і трохметровымі столямі, пакупніку давядзецца ўнесці дэпазіт у 7 тысяч рублёў, піша Onliner.by.

Забудоўшчык пакуль не раскрывае ўсю інфармацыю пра новабудоўлю Lake Views, але відавочна, што цікавасць да яе ўжо падсілкаваная. Пра дом вядома толькі тое, што ён уведзены ў эксплуатацыю і мае пераменную паверхавасць: ад 6 да 8 узроўняў. Паводле праекта, у яго ёсць уласны двор на стылабаце. За кожнай кватэрай замацавана асобнае парковачнае месца.

Новабудоўля прапісалася на першай берагавой лініі Цнянскага вадасховішча. Каб на свае вочы ўбачыць усю гэтую прыгажосць знутры, будзьце гатовыя выкласці за прагляд 7 тысяч рублёў.

— Гэта зваротны дэпазіт, які мы будзем прасіць размясціць у нашым банку-партнёры, — тлумачыць начальнік аддзела маркетынгу «Паўночнага берага» Ларыса Фішман.

— Толькі пасля размяшчэння дэпазіту будзе ажыццяўляцца запіс на кансультацыю па калекцыйных дамах. Lake Views — гэта першы калекцыйны дом катэгорыі ультрапрэміум у «Паўночным беразе». Продажы гэтага дома таксама будуць ажыццяўляцца толькі пасля таго, як патэнцыйны пакупнік размесціць дэпазіт у памеры 7000 беларускіх рублёў.

Пры куплі кватэры дэпазіт закрываецца і можа быць залічаны ў аплату дамовы. Калі здзелка не была здзейснена, грошы можна будзе зняць у любы момант. Пасля размяшчэння дэпазіту і абвяшчэння старту продажаў мы запісваем патэнцыйнага пакупніка на прагляд кватэр і агучваем цэны.

Па словах Ларысы Фішман, гэта новы фармат на сталічным рынку нерухомасці, але кватэры сапраўды ўнікальныя.

— Такога блізкага размяшчэння да вады практычна няма нідзе ў Мінску. Акрамя таго, дом з трохметровымі столямі, паркінгам, кладоўкамі і прыватным дваром на стылабаце. Мы хочам, каб старт продажу прайшоў у максімальна прыватным фармаце для будучых пакупнікоў, — падсумавала начальнік аддзела маркетынгу.

Каментары6

  • ляхтарат восхитился
    30.07.2025
    сербы-каричи записались на осмотр
  • Ёсік
    30.07.2025
    З га.на і палак зрабілі ля МКАД, а паводзяць так, як быццам у Белавежскай пушчы. І блогеркі ўсталі ў чаргу, каб дэпазіты адкрыць.
  • каробка
    30.07.2025
    і ў Афрыцы каробка, нават на першай берагавой Ніла

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць