Свет44

Зяленскі: Пазіцыя Расіі ніяк не змянілася

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што, нягледзячы на актыўную дыпламатычную працу апошніх дзён, пазіцыя Расіі не змянілася. Ён паведаміў гэта пасля размовы з прэм'ер-міністаркай Даніі Метэ Фрэдэрыксэн.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images

«Расіяне гэтак жа сама не хочуць спыняць забойствы, гэтак жа інвестуюць у вайну і гэтак жа навязваюць ідэю «абмену» ўкраінскай тэрыторыі на ўкраінскую тэрыторыю з наступствамі, якія не гарантуюць нічога, акрамя больш зручных пазіцый для расіян для аднаўлення вайны», — заявіў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што ўсе дзеянні Украіны і яе саюзнікаў павінны весці да рэальнага завяршэння вайны, а не да яе «перафарматавання», і быць скіраванымі на сумесную бяспеку.

Асобна ён і прэм’ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксэн абмеркавалі пытанні ўступлення Украіны і Малдовы ў Еўрасаюз, адзначыўшы, што працэс павінен быць справядлівым і засноўвацца на выкананні абавязацельстваў абодвума бакамі.

Каментары4

  • real
    09.08.2025
    Ok, кардоны 91?
  • Жвір
    09.08.2025
    Няўжо нехта можа мець ілюзыі, што да памкненьняў рашы да міру ? Каму каштоўны мір, той у прынцыпе не распачне вайну. Тут зусім іншы выпадак, для Пуціна проста няма іншых варыянтаў, як толькі ваяваць, заваёўваць, прысабечааць. І ня марце нават.
  • Куколду
    10.08.2025
    Filipp, ооо, вечныя методы з бт пад’ехалі

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю7

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

У іспанскай Валенсіі з'явіліся дзіўныя кірылічныя графіці. Беларус патлумачыў мясцовым, што яны азначаюць7

Сядзібу «Малыя Дольцы» на Ушаччыне зноў выставілі на аўкцыён. Толькі паўгода таму яе нібыта набыў расіянін2

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына11

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю7

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць