Выпускае такі ласунак вытворца марожанага OddFellows сумесна з кампаніяй Frida: апошняя спецыялізуецца на таварах для будучых мам.

Сапраўднага груднога жаночага малака ў складзе дэсерту няма: замест яго каровіна малако і малодзіва. Пры гэтым паведамляецца, што марозіва па смаку ідэнтычнае груднаму малаку маці:
«Наша марожанае злёгку салодкае, саланаватае, з ноткамі мёду і кропелькай малодзіва».
Адна ўпакоўка такога марожанага аб'ёмам 470 мілілітраў абыйдзецца ў $12,99 — гэта амаль утрая даражэй за звычайнае. Вытворцы настойваюць, што стварылі «настальгічны смак для дарослых», але прадукт ужо выклікаў бурныя дыскусіі ў сацсетках.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары