Грамадства1616

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Максім Прыхадоўскі ганарыўся быць ябацькам і лукашыстам. Цяпер мужчына — а ён яшчэ і дэпутат Мінгарсавета — знік з усіх працоўных месцаў.

Максім Прыхадоўскі. Фота з асабістай старонкі ў фэйсбуку

Як стала вядома «Нашай Ніве», Максіма Прыхадоўскага арыштавалі за карупцыю. Хутчэй за ўсё, ён быў затрыманы 12 жніўня.

Першы намеснік кіраўніка Палаца Рэспублікі Юрый Навумовіч пацвердзіў «Нашай Ніве», што цяпер ён выконвае абавязкі дырэктара. Такая патрэба, па яго словах, з’явілася, таму што Прыхадоўскі «ў адпачынку». Праўда, калі ён вернецца на працу, намеснік падказаць не змог.

@nashanivanews У Палацы рэспублікі робяць выгляд, што ўсё ў парадку і адказваюць, што дырэктар ці то ў адпачынку, ці то на бальнічным. На самай жа справе Прыхадоўскі ў СІЗА. Некалькі дзён таму ён быў арыштаваны за карупцыю #беларусь #лукашенко #нашаніва #минсксейчас #белорусы ♬ Funny - D'PROJECT

Пры гэтым яшчэ адзін супрацоўнік Палаца Рэспублікі — намеснік па тэхнічных пытаннях — меў ужо іншую версію адсутнасці Прыхадоўскага. «Ён на бальнічным — выйдзе ў панядзелак», — паабяцаў Андрэй Лебедзеў, праз пару секунд засумняваўшыся, што, «можа, Максім Анатольевіч і не выйдзе».

Прыхадоўскі таксама з’яўляецца дэпутатам Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, але па тэлефонах, па якіх звычайна да яго можна было запісацца на прыём, ніхто не адказвае.

Яшчэ 11 жніўня мужчына быў у эфіры дзяржаўнага «Радыё Мінск».

Максім Прыхадоўскі. Фота з асабістай старонкі ў фэйсбуку

Прыхадоўскі нарадзіўся ў 1980-м у Бярозе ў сям’і дактароў. Пасля школы спрабаваў паступіць у вучэльню і інстытут, але не прайшоў. Балаў хапіла на дашкольны факультэт у Брэсцкім педагагічным універсітэце, дзе ён атрымаў дыплом метадыста і дзіцячага псіхолага. Пасля гэтага працаваў ліфцёрам у бальніцы, потым — канцэртным дырэктарам шансанье-артыста. Дырэктарам Палаца Рэспублікі Прыхадоўскі стаў у 2020 годзе, да гэтага адпрацаваўшы шмат гадоў спецыялістам канцэртнага аддзела.

У сценах Палаца Рэспублікі нарадзіўся «Марафон адзінства», які курыравала нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук.

«Палац Рэспублікі быў адным з арганізатараў «Марафона адзінства». «Марафон адзінства» — гэта ўвогуле асаблівая гісторыя ў жыцці нашай краіны. А для Палаца Рэспублікі гэта асаблівая гісторыя ўдвая. Тая вялікая творчая праца, якая была зроблена сумесна з вялікай колькасцю людзей. Вядома ж, мы разам з Ганнай Сяргееўнай Лукашэнкай прарабілі велізарную працу. Яна была кіраўніком працоўнай групы. Мы ад'ездзілі ўсе гарады з вялікай колькасцю канцэртаў. Паказалі ў разрэзе ўсіх слаёў насельніцтва — ад дзяцей да людзей пажылога ўзросту — наколькі адзіная наша краіна», — расказваў Прыхадоўскі.

За «Марафон» Лукашэнка ўзнагародзіў дырэктара Палаца Рэспублікі медалём «За працоўныя заслугі».

Прыхадоўскі заяўляў у свой час, што ганарыцца быць «ябацькам» і «лукашыстам».

Фота: БелТА

Дома ў арыштаванага дырэктара засталіся жонка і пяцігадовая дачка.

Каментары16

  • (::)
    14.08.2025
    Просто типичный "ябатька-лукашист" с обаятельной искренней улыбкой.
  • Ну-ну
    14.08.2025
    «Сегодня праздник у ребят, ликует пионерия // Лаврентий Палыч Берия вышел из доверия» :D :D :D добра яму так. Зычу як мага цьвярдзейшай шклянкі.
  • Ну-ну
    14.08.2025
    Ну-ну, шконкі, вядома, якой шклянкі... Т9 :(

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць