Усяго патроху55

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ

Незвычайнага бусла 10 жніўня заўважыла Святлана Панькова на полі каля трасы Гродна-Ліда. І гэта не чорны бусел, а белы бусел з незвычайнай афарбоўкай, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота Святланы Паньковай, чат «Птушкі з фотастужкі»

Жанчына піша:

«Убачыўшы такога чарнявенькага бусла, узрадавалася: О! Чорны бусел! Прыгледзеўшыся, зразумела, што не ён… Потым падумала, што гэта звычайны бусел так выпэцкаўся. Але не, настолькі ідэальна не выпэцкаешся. Гэта была такая афарбоўка!

Звычайныя белыя буслы падляталі да яго з цікавасцю і тут жа шарахаліся ад яго… Гэты бусел-мулат так і трымаўся асабняком… Чарада яго не прыняла… А ўвогуле, чаго толькі прырода не створыць!»

Спецыялісты мяркуюць, што гэта рэдкая колеравая аберацыя (мутацыя). Магчыма, у птушкі меланізм — празмерная колькасць чорнага пігменту (меланіну) у пёрах, што дае шэрае або дымчатае адценне замест белага.

Каментары5

  • 1
    16.08.2025
    Абваляўся ў лужыне, вось табе і шэры)).
  • Проста жыхар
    16.08.2025
    У мінулым годзе пісалі пра пары чорных і белых буслоў, можа гэта адзін з іхніх птушанят ужо вырас і вярнуўся.
  • ж
    16.08.2025
    О, я таксама такога бачыў. Думаў, што ён за трактарам хадзіў і мурзаты такі :)

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»4

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў16

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць