Грамадства2020

Ціханоўскі расказаў, што паправіўся на 10 кг, але пакуль мае праблемы са сном

«Пасля абеду мяне ўжо з ног не валіць. Вагу набраў па-страшнаму».

Ціханоўскі, 9 жніўня 2025, Варшава. Фота: LookByMedia

Аб сваім здароўі і вазе Сяргей Ціханоўскі расказаў падчас стрыму на ютуб-канале «Страна для жизни».

«Нарэшце пачаў адчуваць сябе нармальна. Пасля абеду мяне ўжо з ног не валіць. Слабасці ўжо не адчуваю ў другой палове дня. Вагу набраў па-страшнаму. Ужо дзесяць кілаграм набраў з моманту вызвалення», — расказаў блогер і з усмешкай заўважыў, што такі набор вагі яго пужае.

«Вось сёння дзень нараджэння, я сябе чым-небудзь пабалую вечарам, і заўтра ўжо пачну гародніну [есці]», — паабяцаў блогер.

Як згадвае Ціханоўскі, на момант арышту ён важыў 135 кілаграм, пасля вызвалення — 79 кілаграм. На працягу першых дзён на волі яго вага працягвала зніжацца:

«Мінімальная вага ў мяне была 77 кілаграм. Цяпер ужо 88. Буду худзець».

Па словах блогера, ён мае праблемы са сном. «Кладуся звычайна пасля дзесяці, але звычайна да 12-ці засынаю. І вось у чатыры ў сярэднім плюс-мінус я ўстаю. Гэта ненармальна. Да турмы я спаў восем гадзін роўна. Цяпер чамусьці не магу».

Адна з прычын такога кароткага сну, па словах Ціханоўскага, яго нервовае ўзбуджэнне.

@nashaniva Аб сваім здароўі і вазе Сяргей Ціханоўскі расказаў падчас стрыму на сваім ютуб-канале «Страна для жізні». Як згадвае Ціханоўскі, на момант арышту ён важыў 135 кілаграм, пасля вызвалення — 79 кілаграм. На працягу першых дзён на волі яго вага працягвала зніжацца: «Мінімальная вага ў мяне была 77 кілаграм. Цяпер ужо 88. Буду худзець». #беларусь #нашаніва #ціханоўская #тихановский #мова ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

«Не магу [спаць] яшчэ па той прычыне, што людзі нашы ў турмах, і я ўсё ж павінен нешта рабііць. Мне ўсе кажуць: «Супакойся. Адпачні. Прыйдзі ў сябе». Сябры, але яны ж там сядзяць у турме. Я калі сядзеў у турме, я хацеў, каб вы рухаліся, каб вы займаліся, каб вы змагаліся за нас. Ну як можна сядзець, спаць. Я проста псіхалагічна не магу».

Як заўважае блогер, ён не ведае, ці пройдуць яго праблемы са сном, але пры гэтым ён адчувае сябе нармальна.

«Набор вагі пайшоў. Дзякуй богу. Цяпер буду правільна харчавацца. Я думаю, вага зафіксуецца. Патроху мышцы пачнуць расці. У турме ж у асноўным сядзіш, хоць я там і адціскаўся, і прысядаў па 300, па 500 разоў падыходамі рознымі, але мышцы не раслі. Там бялка не было зусім».

Па словах Ціханоўскага, ён ужо прапіў курс неабходных таблетак.

«У мяне 19 таблетак было. Я піў зранку, у абед, вечарам. Розныя. У асноўным, як мне потым сказалі, гэта вітаміны. Там жа на замежнай мове ўсё [напісана]. Я не разумею.

Дактары там глядзелі. Але гэта мяне не ўсе дактары прынялі і не ўсе прызначылі. І я не заўсёды ўсё своечасова піў. Цяпер у мяне адны вітаміны засталіся».

Праўда, як заўважае, Ціханоўскі, яму патрабуецца лячэнне зубоў. «Стаматолаг-пратэзіст мне сказаў, што ад 15 тысяч еўра. Мы думалі, нейкая тысяча пойдзе. Ад пятнаццаці… (…)

Пакуль мне з зубамі не рабілі нічога. Спадзяюся, што як-небудзь зробяць, калі я пасля Амерыкі прыеду, у лістападзе, можа, пачну рабіць нешта. Можа, да таго часу арганізацыі дапамогуць, якія палітвязням дапамагаюць па лячэнні. Я ў іх таксама ў спісе».

Каментары20

  • Вазілінавы ўюн
    18.08.2025
    Сярожа, хочаш забраць сабе тыя 15000 еўра луккшжнкаўскія, дык скажы наўпрост, не юлі як твая жонка
  • бедны
    18.08.2025
    чаму ён увесь час падкрэслівае, што нібы не мае грошаў?
  • Пётра Стау́пецкі
    18.08.2025
    такія кадры толькі на у́сходзе у́ нас ))

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць