Грамадства55

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь

Міністэрства замежных спраў Польшчы рэкамендуе ўсім сваім грамадзянам тэрмінова пакінуць Беларусь і ўстрымацца ад паездак туды. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Польшчы Павел Вроньскі падчас брыфінгу 5 верасня.

Гжэгаж Гавел падчас затрымання. Скрыншот з відэа

Прычына — затрыманне ў Беларусі каталіцкага манаха з Польшчы, якога мясцовыя спецслужбы абвінавацілі ў «шпіянажы» падчас маштабных расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2025».

4 верасня ўвечары па беларускім тэлебачанні паказалі рэпартаж з кадрамі арышту абвінавачанага. Затрыманы — Гжэгаж Гавел, каталік з Кракава, які належыць да ордэна кармелітаў. 

Павел Вроньскі адзначыў, што гэтая справа выглядае як свядомая правакацыя Мінска, мэта якой — «як дэстабілізацыя сітуацыі ў Польшчы, так і ўмацаванне свайго іміджу ва Украіне. Мы не хочам удзельнічаць у такім тэатры».

Ён падкрэсліў, што Беларусь не з’яўляецца ні дэмакратычнай дзяржавай, ні сяброўскай краінай для Польшчы, таму палякі могуць сутыкнуцца там з сур’ёзнымі праблемамі.

МЗС Польшчы запэўніла, што будзе аказваць усю неабходную дапамогу затрыманаму грамадзяніну.

У сваю чаргу, Міністэрства замежных спраў Беларусі сёння выклікала часовага паверанага ў справах Польшчы Кшыштафа Ажану. Яму перадалі рашучы пратэст і ўручылі адпаведную ноту ў сувязі з тым, што польскі грамадзянін Гжэгаж Гавел нібыта здзейсніў акт шпіянажу на тэрыторыі Беларусі.

У МЗС Беларусі падкрэслілі, што такія дзеянні Варшавы непрымальныя, груба парушаюць прынцыпы добрасуседства і наносяць сур’ёзную шкоду двухбаковым адносінам. Польскаму боку было заяўлена, што Мінск мае намер даць прававую ацэнку інцыдэнту.

Таксама беларускія дыпламаты запатрабавалі ад Польшчы «ўстрымацца ад дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, і вярнуцца ў рэчышча цывілізаванага дыялогу ды агульнапрынятых формаў міждзяржаўнай камунікацыі».

Каментары5

  • Человек в тиктоке много сидел и решил съездить в Беларусь
    05.09.2025
    Зачем поляки туда едут - загадка
  • Ганьба канешне
    05.09.2025
    Дык што, лукашвалi будуць развязываць вайну па указке пуцiна?
  • gigi
    05.09.2025
    Человек в тиктоке много сидел и решил съездить в Беларусь, навошта? некаторыя, як напрыклад уладальнікі фірмы Тайфун, - каб падзарабіць грошы. Прыязджаюць, нахвальваюць Лукашэнку і Беларусь і паліваюць брудам польскі ўрад. І яшчэ данацяць лукашэнкаўскім структурам. У той жа час звальняюць палітычна рэпрэсаваных беларусаў па сьпісах, атрыманых з КДБ.

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries11

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries11

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць