Грамадства1010

Лукашэнка: Беларусь не мае дачынення да дронаў, што залятаюць у Польшчу або Літву

Аляксандр Лукашэнка сёння на ўручэнні дзяржаўных узнагарод заявіў, што дроны, выяўленыя апошнім часам на тэрыторыі Польшчы і Літвы, якія мяжуюць з Беларуссю, не звязаныя з Мінскам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

«Усё, што залятае ў Польшчу, Літву — мы не маем да гэтага ніякага дачынення», — сказаў палітык.

«Калі яны завылі пасля таго, як мы збілі палову беспілотнікаў, не ведаючы, чые яны, якія… Збілі — і ўсё. Некалькі штук мы не змаглі знішчыць. Мы выдаткавалі велізарныя сродкі, каб знішчыць гэтыя беспілотнікі, якія ляцелі не да нас — ляцелі ў Польшчу. І ім паведамілі, колькі, куды ляціць беспілотнікаў. Мы таксама не ведалі, чые яны: «Рабіце!» Яны гэта прызнаюць. Тым не менш шкодзяць. Значыць, у іх ёсць нейкія намеры. Мы павінны іх разгадваць. Мы іх разгадалі. І павінны гэтаму супрацьстаяць. Нікому нічога не тлумачачы», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

10 верасня ў небе над Польшчай былі зафіксаваныя больш за 20 беспілотнікаў, некалькі дронаў былі збітыя з удзелам авіяцыі Польшчы і NATO. 16 верасня польскі прэм’ер Дональд Туск паведаміў, што над двума ўрадавымі будынкамі ў Варшаве быў збіты беспілотнік, затрыманыя двое грамадзян, у тым ліку адзін грамадзянін Беларусі, іх матывы невядомыя.

Каментары10

  • Hryb
    16.09.2025
    Chto saüdzielničaü u pačatku vajny? Chto sajuźnik akupanta? Chto üzbrojvaje Rasieju?
  • Квасъ
    16.09.2025
    Оправдывается перед китайцами за срыв транзита. Видимо, уже несколько раз наклонили.
  • он евнух
    16.09.2025
    Этим заявлением, лукашенко, расписался в своей и полной кастрации Москвой, Кремлём .
    Он, не контролирует, в Беларуси, НИ-ЧЕ-ГО !

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна1

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс7

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

Ці павінны кавярні і рэстараны бясплатна наліваць наведвальнікам ваду?3

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна1

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць