Грамадства2323

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей

Мяккі падыход прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў зносінах з дыктатарамі цяпер распаўсюдзіўся і на Беларусь. Але, як сказала беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю выданню Politico, гэта не абавязкова кепска.

Святлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку 23 верасня 2025 года. Фота: Riccardo Savi Getty Images for Concordia Annual Summit

«Калі гэтая рыторыка — вядома, яна непрыемная для нас — дапаможа вызваляць людзей, то гэта нармальна, — сказала Ціханоўская падчас сустрэчы з журналістам Politico каля Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. — Прэзідэнт Трамп выкарыстоўвае гэтыя «морквачкі», каб дамагчыся вызвалення палітвязняў. Гэта яго транзакцыйны падыход да праблемы, і мы павінны скарыстаць гэты момант».

Хоць вяртанне Лукашэнкі на міжнародную арэну і засмучае ягоных беларускіх апанентаў, Ціханоўская, якая некалькі месяцаў таму заклікала Трампа «пакараць» мінскага аўтакрата, гаворыць, што цёплыя жэсты ўсё ж маюць сэнс, калі палітвязняў выпускаюць на свабоду.

У той жа час каманда Ціханоўскай цяпер лічыць, што найлепшыя магчымасці абараняць свабоду Беларусі цяпер мае Еўропа са сваёй цвёрдай пазіцыяй.

«Еўрапейскія санкцыі і цвёрдая, прынцыповая пазіцыя — гэта, мовай прэзідэнта Трампа, іх карты, — сказала Ціханоўская. — Цяпер прэзідэнт Трамп гуляе сваімі картамі, але еўрапейскія павінны быць выкарыстаныя для незваротных і паслядоўных змен у Беларусі».

Каментары23

  • не такі, як ёсць
    29.09.2025
    Вызваляць адных і саджаць яшчэ больш іншых
  • Ё
    29.09.2025
    Карацей, Ціханоўская паўтарыла словы Зянона пяцімесячнай даўніны. Колькі тады бруду на Пазняка лілі, маўлялі як так, Трамп вораг, Трамп не будзе займацца беларускімі справамі, Пазняк дурны што ставіць Трампа, як чалавека, што вызваліць нашых вязняў. Тут нават аўтарскі артыкульчык такі быў. Офіс сядзеў вочкамі лупаў. А во на табе.
  • 0% sugar
    29.09.2025
    "Іх карты"... Даграецеся, спадары... І ёсць адна самая вялікая праблема з рыторыкай і словамі. Тое, што называюць "вызваленнем зняволеных", такім не з’яўляецца. Што наглядна даказаў беларускі герой Статкевіч. Ён на свабодзе? Яго вызвалілі? Гэта не вызваленне, а дэпартацыя ў лепшым выпадку.

    Ну а чыста практычна — суцэльная шкода. Растаргавалі дыктатара, цяпер у яго прамы стымул саджаць як мага больш людзей. Навошта ўвесь гэты цырк патрэбны Трампу — мы разумеем. А навошта гэта трэба некаторым дзеячам беларускай эміграцыі??? Толькі дзеля самапіяру сваёй псеўда-дзейнасці.

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць