Грамадства33

Жанчына, у якой памерла дачка, праз сацсеткі шукае беларускі світшот, як быў у дзіцяці. Вытворца таксама адгукнуўся

Пасля трагічнай страты 20‑гадовай дачкі, якая раптоўна памерла ад тромба, маці праз сацсеткі пачала шукаць ружовы світшот ад Mark Formelle — любімую рэч дзяўчыны. Пост выклікаў вялікі рэзананс: карыстальнікі пачалі масава дзяліцца спачуваннямі, прапановамі і гісторыямі ўласнай страты. Да пошукаў далучыўся і сам брэнд, які ўжо зняў гэтую рэч з вытворчасці.

Дзяўчына ў світшоце, падобны на які цяпер шукае маці

Карыстальніца Threads з нікам anna.atai апублікавала шчымлівы допіс, у якім расказала пра смерць сваёй 20‑гадовай дачкі.

«21 мая памерла мая дачка. Ёй было 20 гадоў, разумніца, прыгажуня, памерла раптоўна ад тромба ў мозгу. У яе была любімая рэч, світшот Mark Formelle. Яна насіла яго ўвесь час. Зараз гэты світшот у мяне. Але паколькі ён быў любімай рэччу, ён расцягнуўся, дзе-нідзе дзірачкі, дзе-нідзе плямы, якія не адмываюцца. Я хачу купіць такі ж».

Жанчына піша, што звярталася непасрэдна да кампаніі Mark Formelle, але там паведамілі, што мадэль больш не выпускаецца.

«Але я ўпэўнена, што дзесьці ў свеце ёсць такі яшчэ хоць бы адзін. Нейкія нераспрададзеныя рэшткі, ці хтосьці купіў і не носіць, ці заваляўся дзесьці на складзе. Увогуле, буду ўдзячная, калі знойдзецца. Я куплю», — напісала яна.

Пост стаў вірусным, за двое сутак сабраў 17 тысяч лайкаў і тысячу каментароў. Людзі пачалі дапамагаць у пошуках — прапаноўвалі свае падобныя світшоты, дзяліліся спасылкамі, выказвалі спачуванні і словы падтрымкі. Многія расказвалі пра свае страты, спрабуючы падтрымаць жанчыну.

«Мае шчырыя спачуванні. Я страціла сына ў 2021. Анеўрызма. 29 гадоў. Сэрца крывёй абліваецца…»

«Я дагэтуль захоўваю старую татаву байку. Не мыла, не апрацоўвала. 12 гадоў прайшло. Проста складзена і ляжыць у шафе».

«Дзякуй, што вы пішаце. І я плачу, калі чытаю гэта…»

«На маё 17‑годдзе тата падарыў мне нейкі дэзадарант. Я потым яго яшчэ два гады захоўвала і не карысталася, каб хоць нейкая памяць засталася. Тата памёр праз тры тыдні пасля майго дня нараджэння. Абдымаю Вас».

«Вітаю! Вельмі суперажываю Вам. У мяне ў родным горадзе, здаецца, застаўся такі ж світшот».

«Знайшла такі на Куфары».

«Вельмі шкада Вас і Вашу дачку. 15 мая я перанесла інсульт, і мне было ўсяго 35. Хачу падтрымаць Вас і моцна-моцна абдымаю», — пішуць словы падтрымкі каментатары.

На зварот адгукнуўся і сам брэнд Mark Formelle. Кампанія пакінула каментар пад постам: «Вашае паведамленне не можа пакінуць абыякавым. Няма слоў, якія маглі б суцешыць у такой страце. Мы шчыра раздзяляем ваш боль і крануты тым, што частка вашай гісторыі звязана з нашым брэндам. І для нас гэта стане справай гонару — знайсці той самы світшот у знак памяці, цеплыні і нашай падтрымкі. Мы напісалі вам у асабістыя паведамленні».

Каментары3

  • Бред
    09.10.2025
    Чушь какая то. Ну есть же у нее оригинальный на память, со следами дне и запахом родного человека, зачем ей новый ещё??! Такое ощущение, что просто хайпануть решила. Фу.
  • Промні
    09.10.2025
    Вельмі балюча чытаць. Промні падтрымкі.
  • ЯНКА
    10.10.2025
    😢 Далучайцеся да гурта «Мёртвыя старонкі» «Ў Кантакце» ці да падобных суполак у іншых сацыяльных сетках. Чытайце шчымлівыя гісторыі, сачыце за памерлымі, думайце пра вечнае.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?7

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць