Свет2727

Латвія загадала больш як 800 расійскім грамадзянам пакінуць краіну

Грамадзяне Расіі, якія не выканалі новыя іміграцыйныя правілы Рыгі, павінны пакінуць краіну да 13 кастрычніка, інакш ім пагражае дэпартацыя.

Фота: Getty Images

У сувязі з узмацненнем міграцыйнага заканадаўства, урад Латвіі загадаў 841 расійскаму грамадзяніну пакінуць краіну да 13 кастрычніка. Гэтыя людзі не здолелі своечасова прайсці абавязковую праверку на веданне латышскай мовы (узровень не ніжэй A2) і не прайшлі праверкі бяспекі, піша Politico.

Змены ў законе аб іміграцыі былі прыняты ў 2022 годзе пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, а ў 2024 годзе правілы сталі яшчэ больш жорсткімі.

Усе грамадзяне Расіі, што жадаюць працягнуць законнае знаходжанне ў Латвіі, павінны былі да 30 чэрвеня 2025 года атрымаць статус доўгатэрміновага жыхара ЕС, даказаць валоданне мовай і прайсці спецыяльныя праверкі.

Паводле афіцыйных дадзеных, новыя патрабаванні закранулі каля 30 тысяч грамадзян Расіі. Частка з іх — прыблізна 2 600 чалавек — добраахвотна пакінула краіну. Аднак 841 чалавек не падаў дакументы ў вызначаны тэрмін, і цяпер ім загадана выехаць.

У латвійскім ведамстве па пытаннях грамадзянства і міграцыі патлумачылі, што пасля 13 кастрычніка знаходжанне гэтых асоб у краіне будзе лічыцца незаконным. Яны страцяць доступ да сацыяльных паслуг, а пры настойлівым і неабгрунтаваным парушэнні заканадаўства могуць быць дэпартаваныя Службай памежнай аховы.

Кіраўніца ведамства Майра Розэ адзначыла ў інтэрв'ю, што некаторыя людзі нават не ведалі пра новыя правілы: «Толькі калі ім перастаюць выплачваць пенсію, яны разумеюць, што нешта не так. Тэлефануюць і пытаюцца: «Чаму я не атрымліваю пенсію?» Мы адказваем: «У вас няма віду на жыхарства». Яны пытаюцца: «А дзе ён?» Мы кажам: «Трэба выконваць закон»».

У 2025 годзе Латвія актывізавала меры бяспекі ва ўмовах росту напружанасці ў адносінах з Расіяй. У чэрвені латвійскі парламент прыняў забарону для грамадзян Расіі і Беларусі працаваць у сферы крытычнай інфраструктуры і купляць нерухомасць у краіне.

Каментары27

  • политзек
    12.10.2025
    эта публика воспринимает весь мир, как что-то им должное.
    себя они воспринимают как Пуп Земли. все им должны только потому, что они русские. а все остальные это так, обслуживающий персонал.
    и чем скорее им будут вправлены мозги, тем будет проще с ними жить рядом в дальнейшем.. соседей, увы, не выбирают.
  • Friday
    12.10.2025
    Гэта ж так уваткнуцца ў расейскую тб-скрыню, што нават не даведаца, што заканадаўства змянілася.
  • імя
    12.10.2025
    Першымі, хто спрабаваў знішчыць будучыню продкаў латышоў, былі продкі беларусаў.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень131

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі працягваюць браніраваць». Што адбываецца з турамі праз Расію пасля ўдару па аўтобусе ў Бранскай вобласці10

Купалле заўтра будуць святкаваць у «Суле» і Азярцы

У Мінску цягнік насмерць збіў маладога мужчыну2

Чаму на мундыялі так шмат футбалістаў гуляюць у ружовых буцах?1

На пажары ў Нароўлі загінулі двое малых дзяцей мясцовага ўчастковага13

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева13

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень131

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць