Спорт22

Зборная Турцыі пакідае чэмпіянат свету

Турцыю некаторыя эксперты называлі ценявым фаварытам, здольную пашумець у плэй-оф. Але зборная пацярпела другую паразу на мундыялі. 

Гол Маціяса Галарцы, фота: Richard Heathcote/Getty Images

Сёння раніцай туркі прайгралі Парагваю 0:1.

Гол на другой хвіліне забіў Маціяс Галарца, гэта пакуль самы хуткі гол на мундыялі.

Пасля двух тураў: ЗША — 6 балаў, Аўстралія, Парагвай — 3, Турцыя — 0.

У першым туры на мундыялі туркі прайгралі Аўстраліі 0:2. Турцыя страціла шанцы на трэцяе месца, якое б магло даць пуцёўку ў плэй-оф. Матч з ЗША ўжо нічога не вырашыць.

У канцы першага тайма быў выдалены парагваец Мігель Алмірон.

Узнікла сутычка, падчас якой 32‑гадовы парагваец прыкрыў рот рукамі і нешта сказаў турэцкаму абаронцу Мерту Мюлдзюру. Турак адразу звярнуў на гэта ўвагу арбітра Івана Бартана. Сальвадорскі суддзя пайшоў да манітора, каб прагледзець паўтор эпізоду, пасля чаго выдаліў Алмірона.

Лічыцца, што гулец прыкрывае рот, каб сказаць нешта расісцкае, а гэта аўтаматычнае выдаленне. Гэта першае ў гісторыі выдаленне пасля таго, як гулец прыкрыў рот рукой. 

Так было пастаноўлена рабіць, пасля таго, як у матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Бенфіка» — «Рэал» гулец партугальцаў Джанлука Прэстыяні абразіў Вінісіюса Жуніёра, прыкрыўшы рот каўняром футболкі. Прэстыяні адмаўляў, што ў яго было расісцкае выслоўе.

Каментары2

  • Ёсік
    20.06.2026
    У Турцыі шчэ спаў народ, а гульцам трэ ў 3 гадзіны ночы гуляць, у 5 гадзін. Не можа так хутка арганізм перабудавацца.
  • Жвір
    20.06.2026
    Ёсік , Вы ня радыя, што туркі праляцелі міма кáсы ? А я дык, хм, (шэптам) супрацьлеглых меркаваньняў. :)👍

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць