Свет22

Францыю накрыла цэлая эпідэмія рабаванняў музеяў

У панядзелак у Парыжы абрабавалі яшчэ адзін музей.

Дом асветы Дэні Дзідро. Wikimedia commons

У панядзелак, усяго праз дзень пасля «ўдару па Луўры», пацярпеў яшчэ адзін музей. У «Доме асветы Дэні Дзідро» ў горадзе Лангр на поўначы Францыі за адну ноч знікла амаль 2000 залатых і срэбраных манет XVIII стагоддзя, піша Bild.

Шмат з гэтых манет унікальныя. Паводле папярэдніх даных, злачынцы дзейнічалі прафесійна — яны відавочна ведалі, што шукалі.

Следчыя кажуць, што гэта тэндэнцыя: музеі і калекцыі ў Францыі рабуюць з пачатку верасня.

У сярэдзіне кастрычніка пацярпеў Музей Жака Шырака на паўднёвым захадзе ў Саране — двойчы цягам 48 гадзін. Украдзены гадзіннікі і ювелірныя вырабы, дыпламатычныя падарункі былому прэзідэнту Жаку Шыраку. Шкода пакуль не ацэненая цалкам, паліцыя вядзе расследаванне.

▫️У верасні з Нацыянальнага музея Адрыена Дзюбюшэ ў Ліможы зніклі тры кітайскія фарфоравыя вырабы коштам 6,5 мільёна еўра, афіцыйна класіфікаваныя як «нацыянальнае багацце».

Праз некалькі дзён з Музея прыродазнаўства ў Парыжы скралі некалькі самародкаў золата на 1,5 мільёна еўра. 24‑гадовую падазраваную затрымалі ў Барселоне, яе магчымых саўдзельнікаў шукаюць па ўсёй Еўропе.

Пакуль незразумела, стаіць за гэтай серыяй адна злачынная група ці ідзе гаворка пра супадзенні і пераймальнікаў. У выпадку рабавання Луўра следчыя зыходзяць з таго, што за ім стаіць прафесійна арганізаваная банда.

Каментары2

  • Ж
    22.10.2025
    Супрацоўнікі музэяў напэўна маюць маржу, праз гэта злачынцы добра арыентуюцца ў час справы.
  • Але
    22.10.2025
    Спачатку скарацілі выдаткі, потым панабіралі інклюзіўных расава-гендэрных супрацоўнікаў, цяперака атрымлівайце хвалю злачынстваў. Што "новым еўрапейцам" чужыя каштоўнасці - яны ў сваіх краінах усю гісторыю знішчаюць, і сваю, і чужую.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць