Грамадства33

Спецпасланнік Папы Клаўдыа Гуджэроці бярэ ўдзел ва ўрачыстасцях у Пінскай епархіі

Спецыяльны пасланнік Папы Рымскага Льва XIV — прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх цэркваў у Ватыкане кардынал Клаўдыа Гуджэроці прыбыў у Пінск на ўрачыстасці з нагоды святкавання 100‑годдзя Пінскай епархіі, паведамляе БелТА.

Юбілейныя мерапрыемствы сёння праходзяць у Пінску. Пачаліся яны ў кафедральным касцёле Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі з малітвы парафіянаў нябеснаму апекуну Пінскай епархіі святому Андрэю Баболі і ўнясення рэлікварыя з часціцай яго мошчаў.

Вернікі паводле беларускай традыцыі з хлебам-соллю сустрэлі спецыяльнага пасланніка пантыфіка. Падчас святой імшы кардынал Клаўдыа Гуджэроці ўзначаліць літургію. Урачыстасці працягнуцца 26 кастрычніка ў Брэсце.

Клаўдыа Гуджэроці добра вядомы беларускім вернікам, бо з 2011 па 2015 год быў апостальскім нунцыем у нашай краіне. 

У верасні 2012 года Клаўдыа Гуджэроці зрабіў візіт у турмы, дзе ўтрымліваліся беларускія палітычныя зняволеныя.

Ён тады наведаў некалькі пенітэнцыярных устаноў, дзе асабіста перадаў вітанні і духоўную падтрымку палітвязням ад Папы Бенедыкта XVI. Сярод іх былі, напрыклад, Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец.

Таксама Клаўдыа Гуджэроці спрычыніўся да вяртання ў краіну Тадэвуша Кандрусевіча, якога ўлады ў 2020 годзе не пускалі назад.

Нунцый Гуджэроці неаднаразова маліўся на Дзяды ў Курапатах, а калі быў нунцыем у Вялікабрытаніі, перыядычна наведваў Беларускую бібліятэку імя Скарыны ў Лондане.

Каментары3

  • Пытанне
    25.10.2025
    Ці вызваляць айцоу́ Рымска-Каталіцкай Царквы
  • Ёсік
    25.10.2025
    Паважаная рэдакцыя, не трэба ўдакладняць, што Папа Рымскі, бо беларусы ведаюць, што ёсьць адзіны Папа, у астатніх таты, у ябацек бацька, бо яны не ведаюць сваіх татаў.
  • Ёсік
    25.10.2025
    Андрэй Баболя прыняў пакутніцкую сьмерць у Янаве ад рук казакаў Багдана Хмяльніцкага. Ад паўднёвага суседа Беларусь шмат гора пазнала за час свайго існаваньня.

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс7

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

Ці павінны кавярні і рэстараны бясплатна наліваць наведвальнікам ваду?3

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць