Свет1414

Трамп упэўнены, што Украіна хутка страціць Данбас. Але іншым трывожыцца няма чаго

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 21 лістапада даў інтэрв'ю радыёстанцыі Fox News, дзе зрабіў некалькі заяваў, датычных мірнай прапановы ЗША з 28 пунктаў, пра поўны змест якой стала вядома ўчора.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Украіна, на яго думку, хутка страціць тэрыторыю Данбаса. «Яны страцяць яе ў найбліжэйшы час, так», — сказаў ён, падтрымаўшы тэзіс вядоўцы аб непазбежнасці тэрытарыяльных саступак з боку Украіны.

У той жа час ён лічыць, што, напрыклад, краінам Балтыі не варта турбавацца, бо расіяне, на яго думку, «не шукаюць новых войнаў», а «ўкраінскі канфлікт будзе вырашаны».

Каментуючы 28 пунктаў плану, пра якія раней пісалі СМІ, Трамп адзначыў, што ЗША «цікавіць толькі адно — каб забойствы спыніліся».

На думку Трампа, наступны чацвер, 27 лістапада, — гэта прыдатны тэрмін для Кіева, каб прыняць падтрыманую ЗША мірную прапанову.

«У мяне было шмат тэрмінаў, але калі ўсё ідзе добра, тэрміны звычайна падаўжаюцца. Але чацвер — гэта тое, што мы лічым прыдатным часам», — сказаў Трамп.

Ён падкрэсліў таксама, што пакуль не мае намеру адмяняць санкцыі супраць расійскай нафты. Больш таго — прэзідэнт ЗША паведаміў пра планы ўвесці ў найбліжэйшы час новыя, «вельмі магутныя» абмежаванні супраць Масквы.

Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіну ЗША 23 кастрычніка занесла расійскія кампаніі «Лукойл» і «Раснафта» ў санкцыйны спіс і выдала ліцэнзію на згортванне дзейнасці тэрмінам да 21 лістапада.

Каментары14

  • Вельмі магутныя абмежаванні
    21.11.2025
    Настолькі магутныя што пуцін пойдзе на мір, так? Калі Украіна у хуткім часе не страціць Данбас, ты пойдзеш са сваёй пасады клоун😂
  • Фельдмаршал Гіндэнбург мае моцнае здароўе
    21.11.2025
    Трамп са сваімі скрэпнымі тарыфамі абдзелаўся, што і тарыфы адмяняюць, і нават лічбы інфляцыі за кастрычнік засакрэцілі.

    Вось цяпер кідае косць у эфір, ну ці лайно на вентылятар.

    Мо, праз тыдзень фондавы рынак пачне расці, і ўсе забудуць, што ён зноў набалбатаў, міратворац.
  • Блазан
    21.11.2025
    Не трэба сур'ёзна слухаць усё, што ён гаворыць. Гэта, як з Лукашэнка і Пуціным, суцэльнае глупства і хлусня

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць