Эканоміка22

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі

Мінскі метрапалітэн правёў прэзентацыю двух новых інавацыйных саставаў «Мінск-2024» у электрадэпо «Магілёўскае» 26 лістапада. Плануецца, што яны пачнуць курсіраваць па Аўтазаводскай лініі ў снежні 2025-га.

У лютым 2025‑га «Метравагонмаш» і сталічны метрапалітэн падпісалі кантракт на пастаўку 20 вагонаў метро «Мінск-2024» (чатырох пяцівагонных цягнікоў) для беларускай падземкі. Імі маюць намер замяніць старыя нумарныя саставы з тэрмінам эксплуатацыі, што сканчаецца, на Аўтазаводскай лініі. Першыя два цягнікі з гэтай партыі ўжо прыбылі ў сталіцу ў канцы мінулага тыдня, яшчэ два даставяць у снежні, пішуць Мінск-навіны.

У чым іх асаблівасці? Вагоны маюць шырокія дзвярныя праёмы (1 400 мм) і скразныя міжвагонныя пераходы (шырынёй да 1 500 мм). У канструкцыі ўжываюцца асінхронныя цягавыя электрарухавікі расійскай вытворчасці, дзвярныя механізмы расоўнага тыпу з сістэмай супрацьзаціскання.

У салоне ўстаноўленыя эрганамічныя сядзенні, поручні з «цёплым» пакрыццём. Акрамя таго, у наяўнасці сучасныя сістэмы адаптыўнага асвятлення, забеспячэння мікраклімату з абеззаражваннем паветра, відэаназірання, выяўлення і тушэння пажару, інфармавання пасажыраў, а яшчэ USB-разеткі для зарадкі гаджэтаў.

Дарэчы, пры кіраванні цягнікамі даступная функцыя аўтавядзення (цягнік сам разганяецца і тармозіць, спыняецца ў патрэбным месцы). У салоне абяцаюць надзейную шума– і цеплаізаляцыю.

Каментары2

  • кто оплачивает праздник ?
    26.11.2025
    Кто оплатил праздник жизни метрполитена, опять БелЖд?
  • Інавацыйны склад
    26.11.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць