Моды

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

Зімовы гардэроб у нашых шыротах — гэта заўсёды пошук балансу паміж «цёпла» і «прыгожа». Звычайна мы надзяваем утульныя світары буйной вязкі пад практычныя пухавікі або дублёнкі. Але ёсць рэч, якая адразу робіць вобраз адметным — паліто або куртка са штучнага футра. Выглядае фактурна, прыцягвае позіркі, аднак патрабуе крыху больш увагі да дэталяў, каб не перагрузіць вобраз.

Фота: elema.by

Сёлета штучнае футра ў трэндзе: яго паказалі амаль усе буйныя брэнды ў калекцыях восень — зіма 2025. Нехта прапануе мінімалісцкія варыянты ў адным колеры, нехта — больш тэатральныя, з прынтамі, падкрэсліваючы моду на гламур 90-х.

Выданне Vogue прапануе шэсць практычных і прыгожых схем, як насіць штучнае футра гэтай зімой.

1. Кароткая куртка з поясам + прамыя джынсы

Уявіце ўтульны вечар у любімай кавярні, прыглушанае святло і ідэальную атмасферу для спаткання. Каб выглядаць адпаведна — не занадта проста, але і не празмерна ўрачыста — паспрабуйце гэты мікс.

Як насіць: надзеньце кароткае футра з поясам (яно падкрэсліць талію) з класічнымі прамымі джынсамі. Дапоўніце вобраз чаравікамі з вострым наском. Гэта той самы мінімалізм з ноткай драмы, які выглядае дорага і сучасна.

Тут і далей скрыншоты: Vogue.com

2. Паліто без каўняра + класічныя штаны + яркая вадалазка

Мадэлі без каўняра (на манер жакетаў) выпраменьваюць нязмушаны шык. Гэта ідэальны варыянт для працоўных будняў, калі вечарам плануецца сустрэча з сябрамі.

Як насіць: вазьміце бледна-жоўты або крэмавы трыкатажны гольф, каб дадаць мяккага колеру, і зазямліце вобраз шэрымі касцюмнымі штанамі. Элегантныя бацільёны завершаць вобраз. Такі камплект лёгка трансфармуецца з офіснага ў вячэрні.

3. Анімалістычны прынт + чорная аснова

Леапард, тыгр, зебра… Здаецца занадта кідкім? Але фокус у тым, каб успрымаць такі прынт як нейтральны, толькі больш жывы.

Як насіць: калі футра з прынтам — астатняе лепш зрабіць вельмі спакойным. Напрыклад, чорная сукенка мідзі, чорны джэмпер і чорны абутак. Штучнае футра тут працуе як галоўная «зорка». Гэта смела, але вельмі стыльна.

4. Усё белае + нотка золата

Вобраз, цалкам складзены з белых і малочных адценняў, выглядае свежа, нібы снег, які толькі што выпаў. Галоўнае тут — гульня фактур.

Як насіць: спалучайце белыя вельветавыя штаны з аб'ёмным світарам буйной вязкі. Зверху накіньце футравую куртку ці паліто ў тон. А каб дадаць святла — крыху золата ў аксесуарах.

5. Трыкатажны касцюм + футра

Ідэальны варыянт для падарожжаў або расслабленых выхадных, калі хочацца камфорту, але не хочацца выглядаць нядбайна.

Як насіць: ваш любімы трыкатажны касцюм зайграе новымі фарбамі, калі накінуць зверху доўгае экафутра. Гэта ваша браня супраць стомленасці і холаду. Завяршыце вобраз яркай бейсболкай, і ён стане яшчэ свяжэйшы.

6. Кароткая куртка + міні-спадніца

Хутка пачнуцца навагоднія вечарыны і карпаратывы. Гэта той выпадак, калі трэба знайсці баланс паміж святочным бляскам і элегантнасцю.

Кароткая куртка з штучнага футра добра спалучаецца з атласнай міні-спадніцай. Дадайце невялікую сумку з металічным бляскам і элегантныя туфлі ці мюлі — атрымаеце вобраз «свята тут і цяпер», але без празмернасцяў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць