Грамадства

Цэны на жывыя навагоднія ёлкі сёлета будуць меншыя, чым летась

Першымі цэны на навагоднія дрэвы апублікавалі лясгасы Гомельскай вобласці, якія плануюць прадаць іх не менш за 17 тысяч. Іх будуць рэалізоўваць на традыцыйных ёлачных базарах і кірмашах, а таксама непасрэдна са складоў лясніцтваў і лясгасаў, паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Цікава, што сёлетнія цэны, як выглядае, ніжэйшыя за мінулагоднія:

  • да 1 метра — у сярэднім 8,5—12 рублёў;
  • ад 1 да 2 метраў — 11—14 рублёў;
  • ад 2 да 3 метраў — 15,50—20 рублёў.

Летась мінімальная цана, названая Гомельскім аблвыканкамам, была 11 рублёў (амаль на 30% больш), а максімальная даходзіла да 30 рублёў (на 50% вышэй).

Сёлета гэтыя кошты таксама ніжэйшыя за тыя, што перад мінулым Новым годам публікавала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Нават «прыкладныя рознічныя цэны» міністэрства — якія былі прыкладна ў паўтара раза ніжэйшыя за рэальныя ў некаторых лясгасаў — усё ж выглядалі вышэй за актуальныя:

  • да 50 сантыметраў — 5 рублёў;
  • да 1 метра — 13 рублёў;
  • да 2 метраў — 16 рублёў;
  • да 3 метраў — 23 рублі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі8

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі8

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць