Грамадства11

У Брэсце адкрылі музей зубра

Адкрыццё музея з калекцыяй зуброў прымеркавалі да 86‑й гадавіны заснавання Брэсцкай вобласці. Размясціўся ён у Брэсцкім аблвыканкаме.

Брэсцкая вобласць была ўтворана 4 снежня 1939 года. На яе сцягу намаляваны зубр, які з'яўляецца адным з сімвалаў Беларусі. Пяць гадоў таму ў аблвыканкаме ўзнікла ідэя стварыць музей у гонар волата. Першай у калекцыі стала фігурка зубра з цэльнага кавалка ліпы. Яе перадалі работнікі брэсцкай фабрыкі сувеніраў. Ініцыятыву падхапілі, піша БЕЛТА.

На дадзены момант сабрана каля 250 экспанатаў. Большая частка з іх падорана кіраўніцтву і жыхарам Брэстчыны прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў нашай краіны, замежных дэлегацый, прадпрыемствамі, навучальнымі ўстановамі. Некаторыя статуэткі шукалі мэтанакіравана.

Фігуркі зуброў выкананы з самых розных матэрыялаў. Пераважная большасць з іх зроблена з дрэва — дуба, ліпы, бярозы, лістоўніцы, сасны і іншых парод. У экспазіцыі можна ўбачыць зуброў са сталі, бронзы, фарфору і фаянсу, шкла, лёну і воўны, тканіны, саломы, керамікі, бурштыну, шакаладу і пластыліну.

Самы мініяцюрны экспанат вышынёй каля 1 см.

Калекцыя папоўнілася эксклюзіўнымі статуэткамі, зробленымі рукамі таленавітых жыхароў усіх гарадоў і раёнаў Брэсцкай вобласці. Тэхнікі выкарыстаны самыя розныя. Напрыклад, зубр лунінецкіх умельцаў выкананы з моранага дуба, які выняты з палескіх балот, дзе праляжаў не адзін дзясятак стагоддзяў.

Віртуозы з Лунінецкага раёна ўзяліся за яшчэ адзін цяжкі ў апрацоўцы матэрыял. Яны ператварылі кап (нараст на бярозе) у фігурку чырванакніжнай жывёлы. Майстар са Столінскага раёна скульптуру зубра высек сякерай з драўлянай чуркi.

Сваю мініяцюрную версію ляснога волата зрабілі ў іванаўскай школе бондарства.

Маларыцкія майстрыхі саламянага зубра апранулі ў касцюм традыцыйнага строю свайго раёна.

Наймілейшым атрымаўся зубрык з пластыліну, якога зляпіла дзіця з Белаазёрска да абласных «Дажынак-2025».

Музей размясціўся на першым паверсе Брэсцкага аблвыканкама.

Каментары1

  • хамса
    04.12.2025
    "Наймілейшым атрымаўся зубрык з пластыліну, якога зляпіла дзіця з Белаазёрска да абласных «Дажынак-2025»."

    Рэд., як міла)

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць