Грамадства

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

Што рабіць беларусу, калі на ягонае імя махляры дыстанцыйна аформілі крэдыт, а банк патрабуе вяртання?

Фота: LookByMedia

Крымінальныя расследаванні спраў аб махлярстве ў лічбавым асяроддзі, у прыватнасці, звязаных з афармленнем анлайн-крэдытаў на пацярпелага і выкраданнем у далейшым гэтых грошай, часта зацягваюцца. Таму першы намеснік пракурора Мінска Казімір Кежун раіць пацярпелым наўпрост звяртацца ў суд з іскам аб аспрэчванні крэдытных дагавораў у парадку грамадзянскага судаводства.

Падстава для іску — адсутнасць волі крэдытаатрымальніка на заключэнне дагавора і махлярскія дзеянні трэціх асоб, якія завалодалі персанальнымі данымі беларусаў (паролямі, пашпартнымі данымі, рэквізітамі карт, СМС-кодамі), піша «МП».

Для разгляду справы аб аспрэчванні крэдытнага дагавора суды запытваюць матэрыялы крымінальных спраў і, у залежнасці ад абставін, ацэньваюць, ці быў у беларуса намер браць крэдыт.

Ёсць некалькі рэальных кейсаў, калі дагавор, які заключылі махляры, прызналі несапраўдным. 62‑гадовы інвалід, які не карыстаўся інтэрнэт-банкінгам, паведаміў махлярам праверачны код з СМС. Суд даведаўся, што за гадзіну аферысты стварылі ад імя ахвяры ўліковы запіс і аформілі крэдыт. Дагавор прызналі незаключаным, бо воля мужчыны на здзелку адсутнічала.

Вось яшчэ адзін кейс. Пажылой жанчыне аформілі анлайн-крэдыты на суму больш за 9500 рублёў пасля таго, як ілжэсупрацоўнік праваахоўных органаў атрымаў аддалены доступ да яе смартфона. Праз індывідуальныя асаблівасці яна не магла самастойна ў поўнай меры абараніць свае правы, у сувязі з чым пракурор у яе інтарэсах у адзін з раённых судоў сталіцы накіраваў іскавую заяву аб прызнанні крэдытных дагавораў незаключанымі. Суд задаволіў патрабаванні пракурора, бо даказаў, што дагаворы ад імя ахвяры і без яе ўдзелу заключаў пабочны чалавек з-за мяжы.

«Дагавор, які суд прызнаў незаключаным, не спараджае юрыдычных наступстваў. Адпаведна, банк не мае права патрабаваць ад грамадзяніна, на чыё імя аформлены крэдыт, вяртання грашовых сродкаў», — тлумачыць Казімір Кежун.

Суд адмовіць, калі вызначыць, што вы былі даўнім удзельнікам сістэмы анлайн-банкінгу, самі прымалі актыўны ўдзел у заключэнні крэдытнага дагавора, але па неасцярожнасці перадалі персанальную інфармацыю махлярам. У такім выпадку дагавор будзе лічыцца заключаным.

Каментары

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску85

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць